Маск шукае АІ-спецыялістаў. Яго высмеяў кіраўнік АІ Meta

Зусім нядаўна Tesla правяла некалькі хваляў скарачэнняў і выдаліла амаль усе вакансіі ў Паўночнай Амерыцы. Цяпер аўтавытворца хоча пашырыць каманду па стварэнні аўтапілота, заўважыў Business Insider.

4 каментарыя

Усяго ў падраздзяленні па АІ і робататэхніцы з’явілася прыкладна 20 аб’яў. Шукаюць, напрыклад, софтверных інжынераў для стварэння карыстальніцкіх інтэрфейсаў для аўтапілота, а таксама спецыялістаў па штучным інтэлекце. Працаваць на ўсіх пазіцыях прапануецца ў галоўным офісе распрацоўкі Tesla ў каліфарнійскім Пала-Альта. Гадавы аклад на некаторых вакансіях складае да $360 тысяч.

Да нядаўняга часу на кар’ернай старонцы Tesla было толькі тры вакансіі для стажораў. У красавіку Ілан Маск абвясціў, што плануе скараціць штат кампаніі на 10%. У маі яна пачала адклікаць оферы, ужо зробленыя кандыдатам у штат і на практыку.

Акрамя гэтага, бізнэсмен актыўна прыцягвае АІ-спецыялістаў у свой стартап xAI, які днямі падняў $6 млрд пры ацэнцы ў $24 млрд і ставіць мэтай спазнаць сусвет. Яго спробы высмеяў галоўны навуковы супрацоўнік Meta і адзін з «хросных бацькоў АІ» Ян Лекун.

«Далучайцеся да xAI, калі зможаце вынесці боса, які:
— заяўляе, што нешта, над чым вы працуеце, будзе завершана налета (ён не падганяе).
— заяўляе, што нешта, над чым вы працуеце, усіх заб’е, а яго распрацоўку трэба спыніць або паставіць на паўзу.
— заяўляе, што мае намер „максімальна строга прытрымлівацца праўды“, але распаўсюджвае вар’яцкія тэорыі змовы ва ўласнай сацсетцы», — напісаў навуковец.

Лекун прыгадаў словы Маска, што ўжо налета будзе распрацаваны агульны АІ. Пры гэтым, паводле ацэнак Маска, АІ знішчыць чалавецтва з верагоднасцю 10-20%. Раней Лекун абвінавачваў Маска ў тым, што ён посціць у Х нічым не падмацаваныя заявы, а нядаўна платформа заблакавала яго ж пост за парушэнне правілаў. Як адзначае BI, двое часта разыходзяцца ў меркаваннях па розных пытаннях і публічна спрачаюцца ў інтэрнэце мінімум ад 2017 года.

Tesla звальняе ўжо чацвёрты тыдзень — зноў выганяла супрацоўнікаў на выходных
Па тэме
Tesla звальняе ўжо чацвёрты тыдзень — зноў выганяла супрацоўнікаў на выходных
АІ будзе разумнейшым за ўсіх людзей праз 5 гадоў? «Хросны бацька» АІ з Meta паспрачаўся з Маскам
Па тэме
АІ будзе разумнейшым за ўсіх людзей праз 5 гадоў? «Хросны бацька» АІ з Meta паспрачаўся з Маскам
«Крёстный отец» ИИ боится, что технология отберёт у людей работу, и советует британским властям ввести безусловный базовый доход
По теме
«Крёстный отец» ИИ боится, что технология отберёт у людей работу, и советует британским властям ввести безусловный базовый доход

Читать на dev.by