Маск кантралюе дзве траціны ўсіх дзейных спадарожнікаў
На мінулым тыдні ў космас быў адпраўлены 7-тысячны спадарожнік Starlink. А Ілан Маск цяпер кантралюе блізу дзвюх трацін усіх актыўных спадарожнікаў на арбіце Зямлі, піша The Independent.

Паводле апошніх даных трэкера CelesTrak, цяпер на нізкай калязямной арбіце абарачаецца 6370 актыўных спадарожнікаў Starlink. Яшчэ некалькі сотняў неактыўныя або былі выведзеныя з арбіты. Лічба за апошнія тры гады вырасла больш чым у 6 разоў і складае 62% ад усіх дзейных спадарожнікаў на арбіце. А яшчэ гэта прыкладна ў 10 разоў больш, чым у найбліжэйшага канкурэнта SpaceX — брытанскага стартапа OneWeb.
Ад моманту запуску ў 2019 годзе спадарожнікавая групоўка інтэрнэт-сэрвісу, які належыць SpaceX, папаўнялася ў сярэднім трыма апаратамі на дзень. Усяго кампанія збіраецца запусціць 42 тысячы спадарожнікаў Starlink. Паводле плана, сэрвіс забяспечыць людзей высакахуткасным інтэрнэтам і тэлефоннай сувяззю з любога пункта планеты. Цяпер ён працуе ў 102 краінах і налічвае больш за 3 млн платных падпісчыкаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Дело ж не в количестве а в качестве