Маск можа сысці з Tesla, калі акцыянеры не дадуць яму грошай
Старшыня рады дырэктараў Tesla Робін Дэнхалм заклікала акцыянераў ухваліць выплату $56 млрд у выглядзе ўзнагароджання Ілану Маску. Інакш кампанія можа страціць гендырэктара.
Старшыня рады дырэктараў Tesla Робін Дэнхалм заклікала акцыянераў ухваліць выплату $56 млрд у выглядзе ўзнагароджання Ілану Маску. Інакш кампанія можа страціць гендырэктара.
Старшыня рады дырэктараў Tesla Робін Дэнхалм заклікала акцыянераў ухваліць выплату $56 млрд у выглядзе ўзнагароджання Ілану Маску. Інакш кампанія можа страціць гендырэктара.
Лёс зарплаты Маска будзе вырашацца 13 чэрвеня. Гэта будзе ўжо другое галасаванне — на пачатку года суд штата Дэлавэр заблакаваў выплату, паколькі яго не задаволіла працэдура ўхвалення.
«Ілан не звычайны топ-менеджар, а Tesla не звычайная кампанія, — напісала Дэнхалм у лісце да акцыянераў. — Таму звычайны спосаб, якім кампаніі ўзнагароджваюць ключавых топ-менеджараў, не спрацуе ў Tesla. Для матывацыі такога чалавека, як Ілан, трэба нешта іншае».
Далей яна дае зразумець, што Маск без належнай матывацыі папросту сыдзе. Паводле яе слоў, колькасць часу ў прадпрымальніка абмежаваная, а ад недахопу ідэй ён не пакутуе, і ёсць маса іншых месцаў, дзе ён мог бы прынесці вялікую карысць свету. «Мы хочам, каб гэтыя ідэі, гэтая энергія і гэты час заставаліся ў Tesla — для вашага ж дабра», — звярнулася Дэнхалм да акцыянераў.
У выпадку ўхвалення пакета Маск стане самым высокааплачваным СЕО ў гісторыі. Пры гэтым кіраўнік праўлення адзначае, што Маск — адзін з найбагацейшых людзей свету, і рэч не ў грошах. Словы пра тое, што яму трэба гэтае ўзнагароджанне як «матывацыя», адрасаваныя асцярогам многіх інвестараў наконт яго будучыні ў кампаніі. Шматлікія іншыя праекты Маска, уключаючы SpaceX, Boring Company, Neuralink, X і xAI, адцягваюць яго ўвагу ад аўтавытворцы — галоўнай крыніцы яго багацця і папулярнасці.
Папярэдне прагаласавала ўжо каля чвэрці акцыянераў Tesla, больш за 80% — «за» выплату. Акрамя ўзнагароджання, Маск патрабуе павялічыць сваю долю ў кампаніі амаль удвая — ад 13% да 25%.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Если честно то пусть лучше Маск занимается свитером и SpaceX - от него там больше пользы.
Тесла до сих пор не научилась делать собственно машины а не трабанты на батарейках. Если убрать оттуда этого "визионера" то есть шанс что они наконец перестанут маяться дурью и сфокусируются на том, что делает машину - машиной.
Впрочем шанс невелик.
Самое лучшее, что могут сделать акционеры это сами уйти. Как электрокары тесла не может конкурировать с китайцами. Искуственный интеллект тоже не вызывает оптимизма.