Маск працягвае вайну з Дэлавэрам: SpaceX таксама пераехала ў Тэхас
Ілан Маск працягвае выводзіць свае прадпрыемствы з Дэлавэра на фоне рознагалоссяў з уладамі штата: гэтым разам месца рэгістрацыі на Тэхас змяніла касмічная кампанія SpaceX. Пра гэта мільярдэр паведаміў у Х.

Таксама Маск паўтарыў свой заклік да калег, чые кампаніі базуюцца ў Дэлавэры, пераязджаць у іншае месца.
Раней бізнэсовец паабяцаў правесці галасаванне сярод акцыянераў Tesla ў пытанні рэінкарпарацыі аўтавытворцы ў Тэхасе. Напярэдадні суд Дэлавэра пазбавіў Маска $56 млрд, якія ён меўся атрымаць у выглядзе ўзнагароджання за працу гендырэктарам Tesla. На карысць пераезду выказалася большасць удзельнікаў публічнага апытання, якое ён запусціў у сваёй сацсетцы.
На мінулым тыдні «прапіску» з Дэлавэра на Неваду змяніў заснаваны Маскам нейрастартап Neuralink.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.