Маск напісаў, што Крым — фармальна частка Расіі. Рэакцыя ўкраінцаў

Ілан Маск у сваім твітары прапанаваў прагаласаваць за магчымыя ўмовы міру ва Украіне. Адзін з пунктаў: «Крым — фармальна частка Расіі, як гэта было з 1783 года (да памылкі Хрушчова)». Пост выклікаў лютасць ва ўкраінцаў.

4 каментарыя

Іншыя пункты «паводле Маска»:

  • Правядзенне выбараў у анексаваных раёнах пад наглядам ААН: «Расія сыходзіць, калі на тое будзе воля народа».
  • Забеспячэнне Крыма вадой.
  • Нейтральны статус Украіны.

Украінскія карыстальнікі сацсетак пачалі адказваць Маску.

Адзін з іх прапанаваў правесці выбары ў Каліфорніі і Тэхасе аб адлучэнні ад ЗША, а Аляску прызнаць часткай Расіі, «бо так было з 1799 (да памылкі Аляксандра Другога)».

Украінскае выданне Kyiv Post прапанавала бізнэсоўцу ладзіць галасавалкі пра рэчы, у якіх ён цяміць.

А былы амбасадар Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік зусім не стаў выбіраць слоў.


Читать на dev.by