Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск знайшоў гендырэктарку для Twitter — яна прыступіць да працы праз паўтара месяца

Ілан Маск заявіў, што знайшоў варыянт на пасаду СЕО Twitter. Паводле слоў мільярдэра, «яна прыступіць да працы прыкладна праз 6 тыдняў».

Пакінуць каментарый

Сам бізнэсовец зойме пасаду старшыні праўлення і тэхнічнага дырэктара. Ён будзе адказваць за развіццё прадукту, праграмнае забеспячэнне і працу ключавых сістэм.

Імя новай персоны Маск не называе. Паводле паведамлення Wall Street Journal, ёю будзе кіраўніца аддзела рэкламы і партнёрстваў медыякампаніі NBCUniversal Лінда Якарына. Цяпер сацсетка вядзе перамовы з ёю.

Раней Маск заяўляў, што гатовы сысці з пасады генеральнага дырэктара прыналежнай яму сацсеткі, як толькі падбярэ прыдатную кандыдатуру — чалавека, які «дастаткова дурны», каб пагадзіцца на гэтую працу. Insider адзначае, што Якарына ў гутарках з сябрамі выяўляла цікавасць да Twitter і магчымасці ўзначаліць платформу.

Прэс-служба Twitter на запыты ўсіх медыйных выданняў па-ранейшаму адказвае какашкай.

Маск сказаў што сыдзе з пасады СЕО Twitter і калі
Маск сказаў, што сыдзе з пасады СЕО Twitter і калі
Па тэме
Маск сказаў, што сыдзе з пасады СЕО Twitter і калі
К — камунікацыя: Twitter на ўсе запыты СМІ цяпер адказвае эмодзі фекалій
К — камунікацыя: Twitter на ўсе запыты СМІ цяпер адказвае эмодзі фекалій
Па тэме
К — камунікацыя: Twitter на ўсе запыты СМІ цяпер адказвае эмодзі фекалій

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.