Маск сказаў, што сыдзе з пасады СЕО Twitter і калі
Ілан Маск пацвердзіў, што пакіне пасаду генеральнага дырэктара набытай ім кампаніі. Напярэдадні бізнэсовец запусціў галасаванне, вынікам якога абяцаў падпарадкавацца.

Маск паведаміў, што перадасць пасаду СЕО Twitter, як толькі падбярэ сабе замену.
«Я пайду ў адстаўку, як толькі знайду кагосьці досыць бязглуздага, каб пагадзіцца на такую працу!» — напісаў ён з клічнікам.
Бізнэсовец дадаў, што замест гэтага ўзначаліць у Twitter сервернае падраздзяленне і распрацоўку софту.
I will resign as CEO as soon as I find someone foolish enough to take the job! After that, I will just run the software & servers teams.
— Elon Musk (@elonmusk) December 21, 2022
Адпаведнага кандыдата Маск пакуль не знайшоў, але, паводле паведамлення CNBC, актыўна шукае. Прычым пачаў яшчэ да таго, як запусціў апытанне, паводле вынікаў якога большасць карыстальнікаў сацсеткі вырашыла, што Twitter будзе лепшым без яго.
Прадпрымальнік таксама адзначыў, што праблема не ў тым, каб знайсці пераемніка, а ў тым, каб гэты чалавек змог утрымаць кампанію на плаве.
Пра тое, што ў ролі гендырэктара Twitter ён толькі часова, Маск казаў яшчэ ў лістападзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
подыскивает зиц.председателя Фунта