Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск плануе новыя скарачэнні ў Twitter у панядзелак

Паводле інфармацыі крыніц Bloomberg, новы ўладальнік Twitter можа звольніць яшчэ партыю супрацоўнікаў ужо сёння. На гэты раз гэта закране аддзелы продажаў і партнёрстваў. Мінулага тыдня Ілан Маск паставіў супрацоўнікам Twitter ультыматум з патрабаваннем працаваць яшчэ больш старанна, па выніках якога сотні — у тым ліку інжынеры, якія адказвалі за крытычныя аспекты платформы, — вырашылі сысці ў адстаўку.

3 каментарыя

Як адзначае выданне, пад кіраўніцтвам мільярдэра не захацела працаваць значна больш «тэхнароў», чым чакаў ён сам. У мінулы чацвер прадпрымальнік склікаў на экстранныя нарады распрацоўшчыкаў Twitter, каб яны бліжэй пазнаёмілі яго з тэхналагічным стэкам кампаніі.

У кірунках продажаў і развіцця партнёрскіх адносін незадаволеных, мабыць, было недастаткова, таму ў пятніцу Маск папрасіў кіраўніц гэтых падраздзяленняў звольніць яшчэ. Абедзве адмовіліся — і пазбавіліся сваіх пасад. Прычым дырэктарка па продажах і маркетынгу Робін Уілер збіралася сысці з уласнага жадання на пачатку лістапада, але тады яе змаглі ўтрымаць. Уілер займалася ў тым ліку ўзаемадзеяннем з рэкламадаўцамі, якіх стаміла зменлівасць палітык і бачання кампаніі. Некалькі буйных брэндаў ужо прыпынілі супрацоўніцтва з сацсеткай.

Між тым сістэма мадэрацыі кантэнту ў Twitter пачала даваць збой. Днямі карыстальніку пад нікам goos удалося беспакарана заліць на платформу дзве часткі кінафраншызы «Фарсаж». Прыкладам, «Трайны фарсаж: такійскі дрыфт» змясціўся ў 49 твітаў. Фільмы заставаліся даступнымі больш за суткі.

«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска
«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска
Па тэме
«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter якія публічна крытыкуюць яго
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго
Па тэме
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Вспомнил фильм "5 элемент":

нужно уволить 500 тысяч, увольте миллион

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 лістапада 2022, 13:08

0

Мне уже даже интересно стало, сколько можно уволить сотрудников ИТ компании без разрушения бизнеса....

0

Даже если уволить всех до единого сотрудников, назавтра твиттер не остановится. Только к концу месяца когда бухгалтерия счета за датацентры не оплатит.