«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска
Сотні супрацоўнікаў Twitter з ліку тых, хто застаўся пасля таго, як Маск адпалавініў штат, не захацелі гуляць па «хардкорных» правілах мільярдэра і вырашылі звольніцца ў адказ на яго ўльтыматум. Пра гэта піша The Verge са спасылкай на твіты супрацоўнікаў сацсеткі і паведамленні ў карпаратыўным Slack.

Маск загадаў супрацоўнікам пацвердзіць, што яны хочуць працягваць працаваць у «Twitter 2.0». Для гэтага да 5 гадзіны вечара ў чацвер ім трэба было адказаць «так» у дасланай кожнаму Google-форме — у адваротным выпадку яны будуць аўтаматычна лічыцца звольненымі і атрымаюць выхадную дапамогу за тры месяцы. Адразу пасля наступлення дэдлайну супрацоўнікі сталі масава адпраўляць у Slack эмодзі, які салютуе — яго на знак развітання выкарыстоўвалі тыя, хто сыходзіў з Twitter з уласнага і не толькі.
Да таго, як Маск сам разагнаў амаль палову штату, у кампаніі працавала 7500 чалавек, а пасля гэтага многія сталі сыходзіць самі. Напярэдадні дэдлайну ў чацвер, паводле даных The Verge, у Twitter заставалася каля 2900 супрацоўнікаў.
Паводле інфармацыі дасведчанай крыніцы Insider, пасля першага раўнда звальненняў у Twitter працягнулі працаваць каля 4000 чалавек, а на ліст Маска адгукнуліся менш за палову адрасатаў — то-бок засталося менш за 2000.
Супрацоўнікі — тыя, што сыходзяць і застаюцца, — з якімі гутарыў The Verge, лічаць, што з улікам маштабаў страт платформа неўзабаве пачне ламацца. Адзін з суразмоўцаў выдання кажа, што з кампаніі адзін па адным збіраюцца сыходзіць «легендарныя інжынеры» і іншыя людзі, якія аддавалі ёй сябе: «Twitter будзе вельмі складана аднавіцца пасля такога, як бы ні спрабавалі вашаваць тыя, хто застанецца». Некалькі каманд, без якіх пляцоўка не можа функцыянаваць, страцілі ўсіх ці амаль усіх людзей — напрыклад, каманда, якая адказвала за суправаджэнне крытычна важных бібліятэк і забяспечвала кругласутачную тэхпадтрымку, калі штосьці ломіцца ўнутры кампаніі.
Маск, аднак, заявіў, што не вельмі і сумуе па тых, хто сышоў — бо з ім засталіся найлепшыя.
Цікава, што на тле масавых адставак мільярдэр вырашыў рэзка закрыць офісы. Twitter перайшоў на аддаленую працу яшчэ на пачатку пандэміі, але пасля куплі кампаніі Маск скасаваў гэтае рашэнне і сказаў усім вярнуцца ў офіс.
У чацвер днём Маск правёў сустрэчу з групай старэйшых інжынераў — маўляў, чаму ж столькі з іх хочуць сысці. Проста па надыходзе дэдлайну супрацоўнікам быў разасланы ліст пра тое, што іх пропускі дэактываваныя да панядзелка. Супрацоўнікі лічаць, што Маск баіцца сабатажаў. Раней ім забаранілі ўносіць змены ў код платформы.
Рэкруцёры Twitter між тым ужо сталі запрошваць інжынераў у кампанію «2.0».
Какие нежные блин. Видетели запретили имитировать бурную деятельность и пить кофе целыми днями.
Anonymous
19 лістапада 2022, 15:06
1
у тебя есть какие-то сведения о безделии в Твиттере?
Маск то как раз и просит изображать бурную деятельность.
Anonymous
19 лістапада 2022, 15:09
1
Время покажет, но возможно это начала постепенного заката чуда Маска.
Типичная ошибка, когда успехи и удачи в одном начинании проецируются на всё.
Впрочем, одно важное и полезное изменение Илон может в Твиттер внести. Поставить 24-часовую задержку на свои твитты, чтобы затирать без огласки
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Какие нежные блин. Видетели запретили имитировать бурную деятельность и пить кофе целыми днями.
у тебя есть какие-то сведения о безделии в Твиттере?
Маск то как раз и просит изображать бурную деятельность.
Время покажет, но возможно это начала постепенного заката чуда Маска.
Типичная ошибка, когда успехи и удачи в одном начинании проецируются на всё.
Впрочем, одно важное и полезное изменение Илон может в Твиттер внести. Поставить 24-часовую задержку на свои твитты, чтобы затирать без огласки
Совершенно верно, может вы и правы, но возможно это начало нового тренда в кадровой политике технологических гигантов.
он не первый, кто выжимает и выкидывает людей.