Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск аб'яднаў SpaceX і xAI для запуску дата-цэнтраў у космасе

Кампанія SpaceX афіцыйна набыла стартап xAI. Аб’яднаная структура ацэньваецца прыкладна ў $1,25 трыльёна, што робіць яе самай дарагой прыватнай кампаніяй у свеце.

3 каментарыя

Галоўная мэта ўгоды — стварэнне дата-цэнтраў у космасе для забеспячэння патрэбаў ШІ ў вылічальных магутнасцях, якія пастаянна растуць. Кіраўнік кампаніі Ілан Маск адзначыў, што сучасныя ШІ-мадэлі залежаць ад буйных наземных дата-цэнтраў, якія патрабуюць велізарных аб’ёмаў энергіі і ахаладжэння.

Паводле яго слоў, глабальны попыт на электрычнасць для ШІ «немагчыма задаволіць выключна наземнымі рашэннямі без сур’ёзнай нагрузкі на навакольнае асяроддзе і мясцовыя супольнасці». Прадпрымальнік лічыць, што перанос інфраструктуры ў космас можа стаць больш устойлівай альтэрнатывай.

Чакаецца, што для арбітальных дата-цэнтраў спатрэбіцца пастаянны паток спадарожнікаў, што адначасова ўзмоцніць ключавы бізнес SpaceX — іх запуск. Пры гэтым застаецца няясным, ці паўплывае ўгода на магчымае IPO кампаніі, якое раней абмяркоўвалася як адно з найбуйнейшых на рынку.

Зліццё аб’ядноўвае два бізнесы з рознымі фінансавымі выклікамі. Паводле дадзеных Bloomberg, xAI штомесяц выдаткоўвае каля $1 мільярда, тады як значная частка даходаў SpaceX паступае ад вываду на арбіту ўласных спадарожнікаў сістэмы Starlink.

Раней SpaceX ужо інвеставала ў развіццё ШІ-стартапа, а сама xAI нядаўна паглынула сацыяльную платформу X. Аналітыкі адзначаюць, што аб’яднанне актываў можа ўзмацніць пазіцыі Маска ў гонцы за лідарства на рынку ШІ і касмічных тэхналогій.

Ідэя арбітальных дата-цэнтраў пакуль застаецца рызыкоўнай: эксперты сумняваюцца, што патэнцыяльная эканомія энергіі апраўдае высокі кошт касмічнай інфраструктуры. Тым не менш Маск раней заяўляў, што «самае таннае месца для размяшчэння ШІ ў будучыні — гэта космас», і прагназаваў рэалізацыю падобных праектаў на працягу некалькіх гадоў.

Дадатковым фактарам можа стаць абаронны сектар. xAI ужо мае кантракт на суму да $200 мільёнаў на пастаўку рашэнняў для Пентагона, а спадарожнікавыя сістэмы SpaceX актыўна выкарыстоўваюць элементы ШІ, напрыклад, для аўтаматычных манеўраў на арбіце і адсочвання мэтаў.

Маск заявіў пра беспілотныя робатаксі Tesla ў ЗША. Але іх ніхто не можа знайсці
Маск заявіў пра беспілотныя робатаксі Tesla ў ЗША. Але іх ніхто не можа знайсці
Па тэме
Маск заявіў пра беспілотныя робатаксі Tesla ў ЗША. Але іх ніхто не можа знайсці
Маск: не карыстайцеся ChatGPT ён забівае. Альтман: а як наконт Tesla?
Маск: не карыстайцеся ChatGPT, ён забівае. Альтман: а як наконт Tesla?
Па тэме
Маск: не карыстайцеся ChatGPT, ён забівае. Альтман: а як наконт Tesla?
xAI забараніла Grok «распранаць» людзей пасля скандалу і пазову ад былой Маска
xAI забараніла Grok «распранаць» людзей пасля скандалу і пазову ад былой Маска
Па тэме
xAI забараніла Grok «распранаць» людзей пасля скандалу і пазову ад былой Маска
Чытайце таксама
Nvidia ўкладзе $2 млрд у стартап Маска, каб той аддаў іх ёй назад
Nvidia ўкладзе $2 млрд у стартап Маска, каб той аддаў іх ёй назад
Nvidia ўкладзе $2 млрд у стартап Маска, каб той аддаў іх ёй назад
1 каментарый
Маск аб'яднаў SpaceX і xAI для запуску дата-цэнтраў у космасе
Маск аб'яднаў SpaceX і xAI для запуску дата-цэнтраў у космасе
Маск аб'яднаў SpaceX і xAI для запуску дата-цэнтраў у космасе
3 каментарыя
Маск расказаў пра Macrohard — ШІ-праект, які «заменіць софтверныя кампаніі»
Маск расказаў пра Macrohard — ШІ-праект, які «заменіць софтверныя кампаніі»
Маск расказаў пра Macrohard — ШІ-праект, які «заменіць софтверныя кампаніі»
2 каментарыя
Усё *****, перараблівай: Маску не падабаецца xAI — стартап перазапускаюць
Усё *****, перараблівай: Маску не падабаецца xAI — стартап перазапускаюць
Усё *****, перараблівай: Маску не падабаецца xAI — стартап перазапускаюць
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Странное решение о датацентрах в космосе. Радиация + сложности с охлаждением пока никто не отменил.

0

Оказывается многие вопросы уже решили https://habr.com/ru/companies/ruvds/articles/909762/

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

С охлаждением и пылью в космосе как раз проблем нет. А вот сервисное обслуживание - это да. То есть там должно быть что-то очень простое, производительное и надёжное, работающее как mesh, и чтобы ураги не наклонили. Слишком много "но". А вообще - так себе попытка отмыть приобретённую репутацию политического беспринципного отморозка, наркомана и педофила. Не выгорит.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2026, 01:06