Маск пазычыў $1 млрд у SpaceX, каб купіць Twitter

Ілан Маск узяў пазыку ў сваёй касмічнай кампаніі на $1 млрд у мінулым кастрычніку — у тым жа месяцы, калі купляў Twitter за $44 млрд, паведамляе Wall Street Journal.

Пакінуць каментарый

Пазыка была падмацаваная часткай акцый SpaceX, якія належаць мільярдэру. Яна была выплачаная разам з працэнтамі ўжо ў лістападзе.

Тым не менш угода каштавала кампаніі нятанна. Сума грашовых сродкаў і каштоўных папер, якія знаходзіліся ў яе распараджэнні пры канцы года, складала ўсяго $4,7 млрд.

Акрамя таго, у лістападзе Маск прадаў акцыі Tesla амаль на $4 млрд. А ў цэлым за год для фінансавання куплі Twitter скінуў акцыі аўтавытворцы на $23 млрд.

Маск продал акции Tesla на $7 млрд — если вдруг заставят покупать Twitter
По теме
Маск продал акции Tesla на $7 млрд — если вдруг заставят покупать Twitter

Яшчэ $13 млрд у выглядзе пазыкі далі банкі з Уол-Стрыт, уключаючы Morgan Stanley і Bank of America. Яны таксама былі забяспечаны акцыямі Маска ў Tesla. Гэты доўг — з працэнтамі прыкладна ў $1,5 млрд на год — выплачвае не бізнэсовец, а Twitter.

Інвестыцыйная фірма Fidelity, у якой таксама ёсць доля ў Twitter, пастаянна зніжае ацэнку кампаніі — у маі сацсетку ацэньвалі толькі на траціну той сумы, якую заплаціў Маск.

Маск ужо браў крэдыты ў SpaceX. У 2009 годзе ён заняў у кампаніі $20 млн на патрэбы Tesla. Таксама ён браў у SpaceX тры пазыкі на $500 млн у перыяд з 2018 да 2020 года. Яны былі выплачаныя пры канцы 2021-га.

Маск намекнул, что запустит своего конкурента Twitter, если сделка не выгорит
По теме
Маск намекнул, что запустит своего конкурента Twitter, если сделка не выгорит
Маск приостановил сделку с Twitter и обрушил акции
По теме
Маск приостановил сделку с Twitter и обрушил акции

Читать на dev.by