Маск адкрыў доступ да найноўшай версіі Grok для ўсіх у адказ на рэліз GPT-5
xAI адкрыла доступ да мадэлі Grok 4 бясплатным карыстальнікам. Гэта адбылося праз месяц пасля яе рэлізу для падпісчыкаў SuperGrok і Premium+ — і праз некалькі дзён пасля выхаду GPT-5. Найноўшая нейрасетка кампаніі Ілана Маска даступная ўсім ахвотным на grok.com і ў мабільнай аплікацыі.
Дакладныя ліміты па запытах невядомыя. Паводле слоў юзераў, бясплатныя карыстальнікі могуць адпраўляць Grok 4 пяць запытаў кожныя 12 гадзін. Пасля дасягнення ліміту прапануецца пачакаць або купіць падпіску SuperGrok.
xAI афіцыйна не паведамляла пра абнаўленне, Маск таксама не каментаваў публікацыі ў сацсетках і медыя.
Grok 4 адрозніваецца ад сваіх папярэдніц падвышанай хуткасцю, прадукцыйнасцю і дакладнасцю ў фармулёўках адказаў. Для пераходу на яе трэба ўручную выбраць мадэль у адпаведным меню.
Читать на dev.by