Маск, пасунься: у Еўропы цяпер ёсць свая прыватная ракета — яе запусцілі з Нарвегіі
Нямецкі стартап Isar Aerospace упершыню вывеў камерцыйную ракету на арбіту з тэрыторыі кантынентальнай Еўропы. Ракета Spectrum стартавала 5 верасня з касмадрома Анёйя на поўначы Нарвегіі, даставіўшы ў космас пяць невялікіх спадарожнікаў.
Нямецкі стартап Isar Aerospace упершыню вывеў камерцыйную ракету на арбіту з тэрыторыі кантынентальнай Еўропы. Ракета Spectrum стартавала 5 верасня з касмадрома Анёйя на поўначы Нарвегіі, даставіўшы ў космас пяць невялікіх спадарожнікаў.
Reuters адзначае, што паспяховы запуск стаў важным крокам для Еўропы, якая імкнецца атрымаць незалежны доступ да космасу і заняць месца на растучым рынку спадарожнікавых запускаў. Зараз еўрапейскія кампаніі ў значнай меры залежаць ад касмадрома ў Французскай Гвіяне і замежных пастаўшчыкоў пускавых паслуг.
Гэта быў другі запуск Spectrum. Першы, які адбыўся 18 месяцаў таму, скончыўся няўдачай: ракета неўзабаве пасля старту ўпала ў мора і выбухнула. Ніхто не пацярпеў. Бягучая місія адначасова стала кваліфікацыйным выпрабаваннем ракеты і яе першым палётам з карыснай нагрузкай.
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц назваў запуск «пачаткам новай эры». Еўракамісар па абароне і космасе Андрус Кубілюс таксама адзначыў, што незалежны доступ Еўропы да космасу атрымаў «сур’ёзны імпульс». «Той факт, што цяпер мы можам запускаць спадарожнікі з Анёйя, умацоўвае бяспеку Нарвегіі і Еўропы ў неспакойныя часы, у якія мы жывём», — заявіла міністр прамысловасці і гандлю Нарвегіі Сесілі Мюрсет.
Isar Aerospace ўжо вырабляе яшчэ пяць ракет і намерваецца хутка павялічыць колькасць запускаў. Доўгатэрміновая мэта кампаніі — каля 40 пускаў у год. Стартап таксама будуе другую стартавую пляцоўку ў канадскай правінцыі Новая Шатландыя, якая можа пачаць працу ў 2028 годзе.
У канцы жніўня Isar атрымала каля €200 мільёнаў ад Еўрапейскага касмічнага агенцтва на распрацоўку новых ракет і пашырэнне выпрабавальнай і пускавой інфраструктуры. Паводле Метцлера, кампанія мае дастатковае фінансаванне і пакуль не разглядае выхад на біржу.
На сусветным рынку Isar прыйдзецца канкурыраваць з такімі гульцамі, як SpaceX і французская ArianeGroup. Пры гэтым еўрапейскія краіны развіваюць іншыя ўласныя пляцоўкі, у тым Esrange у Швецыі і SaxaVord на Шэтландскіх астравах у Вялікай Брытаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.