Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск падаў у суд на рэкламадаўцаў праз байкот X

Ілан Маск падаў пазоў супраць некалькіх буйных гульцоў на рэкламным рынку, абвінаваціўшы іх у парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

1 каментарый
Маск падаў у суд на рэкламадаўцаў праз байкот X

Ілан Маск падаў пазоў супраць некалькіх буйных гульцоў на рэкламным рынку, абвінаваціўшы іх у парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

Паводле слоў гендырэктаркі X Лінды Якарына, пазоў накіраваны супраць «сістэматычнага незаконнага байкоту» сацсеткі, які арганізавалі некалькі аб’яднанняў. Гаворка вядзецца пра Глабальны альянс за адказнасць медыя (GARM), Сусветную федэрацыю рэкламадаўцаў і некалькі кампаній, у тым ліку Unilever і Mars.

Якарына спаслалася на справаздачу Судовага камітэта Палаты прадстаўнікоў ЗША, у якім удзельнікі GARM абвінавачваюцца ў байкотах і іншых скаардынаваных дзеяннях па дэманетызацыі платформаў, падкастаў, навінавых агенцтваў і іншага кантэнту. GARM была заснаваная ў 2019 годзе ў спробе «дапамагчы галіне вырашыць праблему незаконнага або шкоднага кантэнту на лічбавых медыяплатформах і яго манетызацыі праз рэкламу», як сказана на сайце арганізацыі.

У пазове пазначана, што дзеянні рэкламадаўцаў супярэчылі іх асабістым інтарэсам і мелі эканамічны сэнс толькі ў рамках змовы. На думку пазоўніка, байкот абмяжоўвае выбар спажыўцоў і парушае антыманапольнае заканадаўства. Маск напісаў у сацсетцы: «Два гады мы спрабавалі мір, цяпер — вайна». Бізнэсовец заклікаў іншыя кампаніі, якія сутыкнуліся з аналагічным байкотам, таксама падаць у суд.

Маск пагадзіўся на бой супраць прэзідэнта Венесуэлы
Маск пагадзіўся на бой супраць прэзідэнта Венесуэлы
Па тэме
Маск пагадзіўся на бой супраць прэзідэнта Венесуэлы
Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас
Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас
Па тэме
Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас
Выручка Х упала больш як у два разы летась у ЗША
Выручка Х упала больш як у два разы летась у ЗША
Па тэме
Выручка Х упала больш як у два разы летась у ЗША

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Гений: пошлю на---й клиентов, вместо квалифицированных инженеров найму толпу индусов и аргентосов, а если после всего этого клиенты откажутся от услуг, то подам на них в суд. Нужно больше кетамина!