Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве за $6 млн

Паводле інфармацыі Wyborcza, Ілан Маск вырашыў абзавесціся нерухомасцю ў Варшаве і купіць кватэру ў самым высокім будынку горада — у хмарачосе на Złota 44. Падрабязнасці расказаў канал Dzik Pic. 

9 каментарыяў

Год таму Маск наведаў Кракаў пасля абвінавачванняў у антысемітызме. Тады бізнэсовец з’ездзіў у Асвенцым і ўзяў удзел у дыскусіі на тэму антысемітызму ў інтэрнэце.

Відаць, паездка яму настолькі спадабалася, што ён стаў падшукваць сабе нерухомасць у Польшчы.

У прыватнасці, Маск прыглядаўся да кватэры нумар 504, размешчанай у прэстыжным варшаўскім хмарачосе на Złota 44. Але тады, паводле інфармацыі Wyborcza, не адважыўся на куплю праз забарону на вядзенне камерцыйнай дзейнасці па гэтым адрасе.

І цяпер стала вядома, што ён усё ж плануе купіць кватэру на 52 паверсе хмарачоса на той жа Złota 44. Яе плошча — 200 квадратных метраў, і адтуль адкрываецца від на «варшаўскі Манхэтэн». Гэтую інфармацыю Wyborcza пацвердзіў агент па нерухомасці Міхал Лех.

Пачатковы кошт кватэры — 25 мільёнаў злотых (больш за 6 млн долараў). У цяперашні час жылы будынак на Złota 44 з’яўляецца самым высокім у Варшаве: яго вышыня складае 192 метры.


Читать на dev.by