Маск папрасіў супрацоўнікаў Twitter прыпыніць распрацоўку новых функцый праз маштабны збой
Гендырэктар Twitter Ілан Маск загадаў супрацоўнікам спыніць працу над функцыяналам сацсеткі і кінуць сілы на ліквідацыю збою, які здарыўся ўчора, піша The Verge.
Гендырэктар Twitter Ілан Маск загадаў супрацоўнікам спыніць працу над функцыяналам сацсеткі і кінуць сілы на ліквідацыю збою, які здарыўся ўчора, піша The Verge.
«Калі ласка, прыпыніце на час распрацоўку новых функцый і займіцеся павышэннем стабільнасці сістэмы, асабліва з улікам Супербоўла, які надыходзіць», — напісаў прадпрымальнік у імэйле да супрацоўнікаў, згадаўшы фінальную гульню чэмпіянату па амерыканскім футболе.
Перабоі пачаліся гэтай ноччу (учора ўвечары паводле ўсходняга часу). Карыстальнікі Twitter у розных краінах на працягу паўтары гадзіны не маглі посціць твіты, а таксама не маглі адпраўляць і чытаць асабістыя паведамленні. Некаторыя атрымлівалі апавяшчэнне, што яны перавысілі дзённы ліміт на публікацыю твітаў пры спробе выкласці свой або рэпоснуць чужы. Камусьці ўдалося абысці «забарону» з дапамогай адкладзенай публікацыі.
У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў, якія былі да прыходу Маска
Кампанія сказала, што ведае пра праблему і спрабуе ўсё выправіць. Некаторыя непаладкі працягваюцца дагэтуль, напрыклад, з асабістымі паведамленнямі, падпіскай на новыя акаўнты і кліентам TweetDeck.
Прычына праблемы пакуль дакладна не вядомая — паводле даных The Information, нават інжынерам Twitter. Як мяркуецца, адное са змяненняў прывяло да памылкі пры апрацоўцы вэб-запытаў.
Маск напісаў, што Twitter сутыкнуўся з шэрагам «унутраных і вонкавых праблем адначасова». І паабяцаў, што працу сацсеткі адновяць сёння.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А нахрен было чистить SRE? Проведите ещё раунд сокращений, и Twitter рак0м станет.
хахах, пишут 40 твитов в день бесплатно - хочешь больше - донать
Интересно, читал ли Маск книжку "The Phoenix Project"? потому что он повторяет все те же самые ошибки, которые описаны в той книге