Маск пакрыўдзіўся на Дэлавэр праз заробак і перавёз сваю кампанію ў Неваду
Ілан Маск змяніў месца рэгістрацыі Neuralink з Дэлавэра на Неваду, піша Bloomberg. Пераезд завяршыўся на мінулым тыдні — пра яго было абвешчана ў нататцы для інвестараў стартапа.
Ілан Маск змяніў месца рэгістрацыі Neuralink з Дэлавэра на Неваду, піша Bloomberg. Пераезд завяршыўся на мінулым тыдні — пра яго было абвешчана ў нататцы для інвестараў стартапа.
Neuralink займаецца распрацоўкай нейракамп’ютарных інтэрфейсаў. Нядаўна стартап упершыню ўжывіў свой чып чалавеку.
Прычынай пераносу штаб-кватэры сталі рознагалоссі бізнэсоўца з уладамі. У мінулым месяцы суд штата Дэлавэр скасаваў рашэнне рады дырэктараў Tesla аб выплаце яму $56 млрд у якасці ўзнагароджання за працу гендырэктарам аўтавытворцы. Абурэннем Маск падзяліўся ў Х.
«Ніколі не інкарпаруйце сваю кампанію ў Дэлавэры», — напісаў ён і параіў Неваду або Тэхас тым, хто лічыць за лепшае, каб «рашэнні прымаліся акцыянерамі».
Раней Маск змяніў з Дэлавэра на Неваду месца рэгістрацыі сваёй сацсеткі. Таксама ён гатовы вывесці з Дэлавэра Tesla. Неўзабаве пасля студзеньскага рашэння мясцовага суда прадпрымальнік запусціў апытанне з нагоды перарэгістрацыі, па выніках якога большасць аўдыторыі выказалася за рэлакацыю ў Тэхас, дзе фізічна знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі. Маск паабяцаў неадкладна правесці галасаванне на гэтую тэму сярод акцыянераў.
The public vote is unequivocally in favor of Texas!
Tesla will move immediately to hold a shareholder vote to transfer state of incorporation to Texas. https://t.co/ParwqQvS3d
У Дэлавэры базуецца больш за 60% амерыканскіх кампаній са спіса Fortune 500. Бізнэс прыцягвае спрыяльны юрыдычны клімат, а таксама яго «прадказальнасць і стабільнасць».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.