Маск прыгразіў забаніць гаджаты Apple, калі яна інтэгруе ChatGPT на сістэмным узроўні
На канферэнцыі WWDC кампанія Apple анансавала фірмовую АІ-навінку Apple Intelligence для сваіх смартфонаў, планшэтаў і камп’ютараў. У адказ на пост пра новую функцыю ад Ціма Кука Ілан Маск абазваў яе «стромным шпіёнскім софтам» і сказаў, што не дапусціць яе ў сваіх кампаніях.
На канферэнцыі WWDC кампанія Apple анансавала фірмовую АІ-навінку Apple Intelligence для сваіх смартфонаў, планшэтаў і камп’ютараў. У адказ на пост пра новую функцыю ад Ціма Кука Ілан Маск абазваў яе «стромным шпіёнскім софтам» і сказаў, што не дапусціць яе ў сваіх кампаніях.
Асобна было абвешчана пра партнёрства з OpenAI, у рамках якога ў софце Apple з’явіцца падтрымка ChatGPT на базе GPT-4o, уключаючы «паразумнелую» Siri. Такая магчымасць стане даступная карыстальнікам iOS 18, iPadOS 18, і macOS Sequoia ўжо сёлета. Siri зможа падлучацца да ChatGPT з іх дазволу.
Такія навіны відавочна не ўзрадавалі Маска. Неўзабаве пасля мерапрыемства ён выклаў у Х пост, у якім заявіў, што калі Apple інтэгруе распрацоўкі OpenAI на сістэмным узроўні, то ён забароніць выкарыстоўваць яе прылады на тэрыторыі сваіх кампаній. «Гэта непрымальнае парушэнне бяспекі», — раз’юшыўся мільярдэр. І заявіў, што наведвальнікі будуць здаваць гаджаты на ўваходзе, а захоўваць іх будуць у клетцы Фарадэя — кантэйнеры, які блакуе электрамагнітнае выпраменьванне.
And visitors will have to check their Apple devices at the door, where they will be stored in a Faraday cage
Apple кажа, што прадугледзела меры абароны для юзераў, якія захочуць скарыстацца ChatGPT. Яна абяцае, што іх IP-адрасы будуць у сакрэце, а OpenAI захоўваць запыты не будзе. Таксама на іх будзе распаўсюджвацца палітыка выкарыстання даных ChatGPT.
У іншым пасце бізнэсмен заявіў, што яго трывожыць выкарыстанне Applечужога АІ, якога яна «не разумее» і «не можа зрабіць сама» — але пры гэтым нібыта можа гарантаваць абарону бяспекі і канфідэнцыйнасці карыстальнікаў з боку OpenAI. «Apple паняцця не мае, што насамрэч адбываецца, калі яна перадае вашыя даныя OpenAI. Яна проста прадае вас», — абураецца Маск.
It’s patently absurd that Apple isn’t smart enough to make their own AI, yet is somehow capable of ensuring that OpenAI will protect your security & privacy!
Apple has no clue what’s actually going on once they hand your data over to OpenAI. They’re selling you down the river.
Маск сышоў з OpenAI у 2018 годзе. Ён публічна лаецца з кіраўніком кампаніі Сэмам Альтманам і судзіцца з ёй за адступленне ад першапачатковай місіі. Таксама Маск запусціў свой аналагічны стартап xAI і канкурэнта ChatGPT пад назвай Grok.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это примерно как вывеска на продмаге в Урюпинске "Обаму не обслуживаем"
Обиделся, бедняжка, что Grok пользователи не оценили.