Маск заклікаў замяніць дэмакратыю ўрадам з «высакастатусных мужчын»
Ілан Маск вырашыў прасоўваць у Х тэорыю пра тое, што «рэспубліка» з вальнадумствам магчымая толькі ў выпадку, калі рашэнні прымаюць «высакастатусныя мужчыны», а людзі, якія не могуць абараніць сябе фізічна (жанчыны і «мужчыны з нізкім узроўнем тэстастэрону») у працэсе вітацца не будуць. Рэпост скрыншота з тэорыяй, якая, верагодна, зарадзілася ў 2021 годзе на іміджбордзе 4chan, бізнэсовец зрабіў у нядзелю, расказвае The Independent.

Паводле тэорыі, напісанай ананімным карыстальнікам, адзіныя людзі, здольныя думаць свабодна, — гэта «альфа-самцы з высокім узроўнем тэстастэрону» і «анейратыпічныя людзі». Гэтыя «высакастатусныя мужчыны» маюць кіраваць «рэспублікай», створанай «толькі для тых, хто можа свабодна думаць». Слова «анейратыпічны» не існуе — як мяркуецца, аўтар паста меў на ўвазе нейраадрозных людзей.
Падобныя тэорыі, якія прасоўваюць перавагу маскуліннасці, нярэдка крытыкуюць і лічаць сэксісцкімі, абмежавальнымі, адарванымі ад рэальнасці і таксічнымі. Звычайна яны папулярныя сярод людзей вельмі правых поглядаў. Скрыншот з тэорыяй быў выкладзены ў акаўнце AutismCapital, які часта посціць мемы, што імпануюць правым, і падтрымлівае задумы Маска.
Скрыншот ішоў з подпісам, што тэорыя «таксама вядомая як эфект Райха». Гаворка, мяркуючы з усяго, пра экс-міністра ЗША Роберта Райха. Мінулага тыдня ён напісаў для The Guardian калонку, у якой сказаў, што Маск «выйшаў з-пад кантролю» і што яго трэба спыніць. А львіная доля кантэнту, які з’явіўся ў акаўнце ў нядзелю, была прысвечаная высмейванню Райха і абароне мільярдэра.
Чаму за тэорыю выступіў Маск — таму, што падтрымлівае яе, ці таму, што ў ёй прайшліся па Райху, — незразумела.
Если статью назвать "Маск интересуется особенностями усвоения информации людьми с разным уровнем тестостерона" - в нее даже никто и не заглянет, правда ведь?
Anonymous
4 верасня 2024, 10:18
2
Господи, маск написал два слова и уже целая статья что Маск ПРИЗВАЛ ЗАМЕНИТЬ )))
Anonymous
4 верасня 2024, 14:48
1
"Маск инвестирует в компании Coca-Cola и McDonalds!"
В прошлую субботу гуляя с детьми Маск зашёл в местный Мак и купил себе гамбургер с Колой, а детям по Хэпи-Мил...
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Желтуха так и прёт!
а на самом деле всё, что было написано:
Редакция, это не новости - это мусор!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 верасня 2024, 22:53