Маск змяніў лагатып Twitter на фасадзе штаб-кватэры і дастаў расследаванне ўладаў

Мінулай пятніцы ў рамках рэбрэндынгу, які працягваецца, на дах штаб-кватэры Twitter у Сан-Францыска ўзнялі велізарную літару Х. Ва ўладаў горада паўсталі пытанні да кампаніі, піша AP News.

1 каментарый

Любая замена або размяшчэнне літар і знакаў на будынках мусіць узгадняцца на прадмет дызайну, у тым ліку адпаведнасці гістарычнаму абліччу пабудоў, і бяспечнасці ўсталявання.

У суботу Ілан Маск падзяліўся відэа з новым лагатыпам на вяршыні будынка і пажартаваў, што яго ўладальнік названьвае паліцыі са скаргамі на задуманы рэдызайн. У гарадскіх органах інспекцыі будынкаў былі зарэгістраваныя дзве скаргі — з нагоды зняцця старога сімвала Twitter (на павіслы значок @) і ўсталявання новага лагатыпа.

Мінулага панядзелка паліцыя Сан-Францыска ўжо перашкодзіла рабочым дэмантаваць з будынка птушачку і слова «twitter», бо яны не загарадзілі тратуар для бяспекі пешаходаў на выпадак, калі нешта будзе падаць зверху.

Маск объяснил, почему решил избавиться от названия и логотипа Twitter
По теме
Маск объяснил, почему решил избавиться от названия и логотипа Twitter
Новы сайт Twitter заблакавалі ў Інданезіі за парнаграфію
Па тэме
Новы сайт Twitter заблакавалі ў Інданезіі за парнаграфію
Тэмай па змаўчанні ў Twitter цяпер будзе цёмная
Па тэме
Тэмай па змаўчанні ў Twitter цяпер будзе цёмная

Читать на dev.by