Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск паабяцаў зрабіць свой смартфон, калі Twitter забаняць у App Store і Google Play

У Ілана Маска гатовы план на выпадак, калі Apple і Google павыганяюць Twitter са сваіх крамаў праграм. Мільярдэр папросту створыць уласны смартфон.

Пакінуць каментарый

Такую заяву ён зрабіў у адказ на саркастычны пост амерыканскай тэлевядоўцы Ліз Уілер. Яна напісала, што калі Twitter выдаляць са стораў, то паўкраіны з радасцю кінуць перадузятыя iOS і Android, якія шпіёняць за карыстальнікамі, і перабягуць на смартфон Маска — распрацаваць які для ракетабудаўніка будзе, вядома ж, раз плюнуць.

Прадпрымальнік не выключыў такога варыянту развіцця падзей, але назваў яго крайняй мерай. «Спадзяюся, што да гэтага не дойдзе, але так, калі не застанецца іншага выбару, я ствару альтэрнатыўны смартфон», — напісаў Маск.

Раней Маск скараціў прыкладна палову штату і 80% падрадчыкаў сацсеткі. Праз гэта сышлі ў адстаўку топы падраздзяленняў, якія адказваюць за мадэрацыю кантэнту і абарону карыстальніцкіх даных. Сотні супрацоўнікаў не захацелі заставацца ў кампаніі пасля ўльтыматуму наконт працы ў «хардкорных» умовах. Яшчэ некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў Twitter і SpaceX былі звольненыя за тое, што асмеліліся публічна спрачацца з Маскам. Пры гэтым да куплі Twitter Маск нярэдка абвінавачваў Twitter у падрыве дэмакратыі і парушэнні свабоды слова, а сябе абвяшчаў яе абаронцам.

Як адзначае Insider, Маск выступае за тое, каб прапускаць на пляцоўку любы кантэнт, які не парушае закону. Ён нібыта плануе прыдумаць спосабы манетызацыі кантэнту для дарослых у Twitter па аналогіі з OnyFans — пры Джэку Дорсі сацсетка катэгарычна баніла любую парнаграфію, гвалт і мову нянавісці. Такія паслабленні ў плане мадэрацыі могуць прывесці да з’яўлення на платформе пастоў, якія, напрыклад, не спадабаюцца Apple, што спрабуе зберагчы сваіх карыстальнікаў ад неналежнага кантэнту.

Шчаслівага Дня падзякі: Twitter урэзаў заробкі падрадчыкам звольніў інжынераў у перадсвяточны вечар
Шчаслівага Дня падзякі: Twitter урэзаў заробкі падрадчыкам, звольніў інжынераў у перадсвяточны вечар
Па тэме
Шчаслівага Дня падзякі: Twitter урэзаў заробкі падрадчыкам, звольніў інжынераў у перадсвяточны вечар
У Twitter засталася толькі траціна супрацоўнікаў. А інжынераў абавязалі штотыдзень даваць справаздачу перад Маскам аб праведзенай працы

SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
Па тэме
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter якія публічна крытыкуюць яго
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго
Па тэме
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.