Маск: аддаленая праца няслушная з маральнага пункту гледжання
Гендырэктар Tesla Ілан Маск выказаўся пра людзей, якія працуюць з дому, у нядаўнім інтэрв’ю CNBC. На ягоную думку, гэта несправядліва ў адносінах да тых людзей, якія мусяць заўсёды прысутнічаць на працоўным месцы.
Маск мяркуе, што аддаленая праца шкодзіць прадукцыйнасці і што гэта несумленна ў адносінах да заводскіх працоўных, кур’ераў ды іншых працаўнікоў, у якіх няма такой опцыі.
«Людзі вырабляюць машыны, абслугоўваюць машыны, будуюць дамы, рамантуюць дамы, рыхтуюць ежу, робяць усе тыя рэчы, якія мы спажываем. Няможна дапушчаць, што ім трэба прыходзіць на працу, а вам не. Рэч не толькі ў прадукцыйнасці — я думаю, што гэта маральна няслушна», — заявіў прадпрымальнік.
Маск заўсёды быў супраціўнікам аддаленага фармату працы. Летась ён ва ўльтыматыўным парадку загадаў супрацоўнікам Tesla бавіць у офісе мінімум 40 гадзін на тыдзень. А па куплі Twitter скасаваў аддаленую працу, уведзеную яшчэ пры Джэку Дорсі ў 2020 годзе.
А ІТ-спецыялістаў Маск у інтэрв’ю назваў «ноўтбучным класам, якія жывуць у ла-ла-лэндзе».
Читать на dev.by