Маск сыходзіць з адміністрацыі Трампа
Ілан Маск пакідае Дэпартамент эфектыўнасці ўрада ЗША. Пра гэта мільярдэр паведаміў у сваёй сацсетцы.
Маск адзначыў, што тэрмін, які ён павінен быў правесці на пасадзе кіраўніка ведамства, падышоў да завяршэння. Ён выказаў падзяку Дональду Трампу за магчымасць далучыцца да скарачэння дзяржаўных выдаткаў. Таксама Маск дадаў, што DOGE працягне сваю місію.
Як адзначае Reuters, нягледзячы на шматтысячныя звальненні, Маску не ўдалося дасягнуць пастаўленай мэты. Затое ён дамогся падзення продажаў Tesla і хэйту па ўсім свеце. Падчас адной з кампаній Маск заяўляў, што DOGE зэканоміць бюджэту $2 трлн федэральных выдаткаў, але пакуль эканомія ацэньваецца ў $175 млрд.
У Белым доме выданню паведамілі, што працэс развітання з Маскам планавалася пачаць ужо ўвечары ў сераду. Паводле крыніц выдання, яго адстаўка адбылася раптоўна і без урачыстасцяў — афіцыйнай размовы з прэзідэнтам ЗША перад абвяшчэннем не было. Крыніца дадала, што рашэнне пра адстаўку было прынята на «высокім» узроўні.
Канкрэтныя прычыны невядомыя, але за дзень да гэтага Маск раскрытыкаваў падатковы законапраект Трампа, заявіўшы, што ён нівеліруе намаганні DOGE па скарачэнні дзяржаўных выдаткаў. Пры гэтым адносіны паміж Маскам і Трампам ужо некаторы час пагаршаліся. Акрамя таго, Маск рэгулярна сварыўся з іншымі членамі кабінета Трампа і публічна іх абражаў. Паводле крыніц Reuters, некаторыя з тых, хто спачатку яго падтрымліваў, стаміліся ад яго метадаў і пачалі актыўна супрацьдзейнічаць масавым звальненням.
У інтэрв’ю Washington Post на гэтым тыдні Маск прызнаўся, што недаацаніў, наколькі ўсё кепска з бюракратыяй ва ўрадзе ЗША.
130-дзённы тэрмін паўнамоцтваў Маска павінен быў скончыцца прыкладна 30 мая. У адміністрацыі пацвердзілі, што DOGE працягне працу.
Читать на dev.by