Маск усё ж такі не атрымае свайго заробку $55 млрд
Суд штата Дэлавэр скасаваў пастанову рады дырэктараў Tesla аб выплаце бізнэсоўцу кампенсацыі сумай $56 мільярдаў за працу генеральным дырэктарам кампаніі.

CNBC адзначае, што ўзнагарода стала б рэкорднай у гісторыі публічных карпарацый. Пазоў падаў адзін з акцыянераў Рычард Тарнета. Ён палічыў, што рада дырэктараў парушыла абавязкі па фінансавым кіраванні і дала Маску «несправядлівы» пакет узнагароджання.
План выплат прадугледжваў 12 апцыёнаў акцый, якія меліся перайсці ва ўласнасць Маска, калі капіталізацыя кампаніі павялічыцца да $650 мільярдаў. Адвакат інвестара заявіў, што акцыянераў не папярэдзілі пра гэты план, хоць дамоўленасць нібыта была ўкладзеная яшчэ ў 2018 годзе.
Суд пастанавіў, што пастанова аб выплаце была прынятая не ў інтарэсах кампаніі, а рада дырэктараў «кантралюецца» Маскам. Bloomberg падлічыў, што без гэтых апцыён Маск можа стаць толькі трэцім найбагацейшым чалавекам у свеце.
Мільярдэр можа абскардзіць рашэнне ў Вярхоўным судзе штата. У выпадку няўдачы ён будзе абавязаны вярнуць суму ўзнагароджання кампаніі. Маск у сваім акаўнце параіў чытачам «ніколі не адкрываць кампаніі ў Дэлавэры» і спытаў, ці варта яму памяняць штат рэгістрацыі на Тэхас, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Tesla.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.