X упершыню створыць цэнтр мадэрацыі пасля масавых звальненняў Маска
Кампанія створыць новы цэнтр мадэрацыі кантэнту ў тэхаскім Осціне. Пакуль дакладныя абавязкі новай каманды і тэрміны адкрыцця офіса не раскрываюцца.

Журналісты звязваюць гэтае рашэнне з маючым адбыцца выступам генеральнай дырэктаркі сацсеткі Лінды Якарына на слуханнях у Сенаце ЗША. Топ-менеджарка мае растлумачыць сенатарам стратэгію кампаніі па барацьбе з распаўсюджваннем матэрыялаў, якія тычацца сэксуальнага гвалту над дзецьмі (Child Sexual Abuse Material — CSAM).
Цэнтр стане першым падраздзяленнем па забеспячэнні бяспекі пасля масавых звальненняў, якія ініцыяваў Ілан Маск. Працу страцілі ў тым ліку і многія з каманды мадэрацыі, а карыстальнікі пачалі скардзіцца на распаўсюд незаконнага кантэнту ў сацсетцы. У тэхаскім офісе плануюць размясціць сто супрацоўнікаў.
Паводле слоў аперацыйнага дырэктара X Джо Бенароха, новы цэнтр будзе спрыяць паляпшэнню мадэрацыі ў цэлым і ахопіць шырокі спектр задач: ад барацьбы са спамам і махлярствам да забеспячэння якаснай падтрымкі кліентаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.