Маск выбухнуў цэлай тырадай — абвінаваціў Google у расізме
Учора Google часова згарнула функцыю стварэння выяў людзей у сваёй мадэлі Gemini — карыстальнікі масава скардзіліся, што яна змяшчае небеласкурых людзей у настолькі недарэчныя кантэксты, што даходзіць да абсурду. Сваё меркаванне з гэтай нагоды адразу ў некалькіх каментарах выказаў гендырэктар Х Ілан Маск.
Мільярдэр лічыць, што Google перастаралася з роўнасцю і інклюзіўнасцю ў сваіх АІ-генератарах малюнкаў і зрабіла іх «расісцкімі» і «антыцывілізацыйнымі».
Google яшчэ ў сераду паведаміла, што ведае пра «недакладнасці» Gemini пры адлюстраванні некаторых гістарычных падзей, а распрацоўшчыкі займаюцца іх выпраўленнем. Але адмаўляцца ад факталагічнай дакладнасці на карысць «справядлівасці» ў сваіх алгарытмах Google пачала ўжо некалькі гадоў таму.
Таксама Маск прайшоўся пра продакт-менеджару Gemini Джэку Краўчуку, якога абвінаваціў у тым, што штучны інтэлект Google — такі «расіст і сэксіст».
Але і пашукавік Google, паводле слоў мільярдэра, не лепшы: першыя дзве падказкі па запыце «цэнзура» апраўдваюць гэтую практыку.
Читать на dev.by