Маск чамусьці запосціў дыпфэйк з Сі Цзіньпінам. Пакуль справы ў Кітаі ідуць добра
Ілан Маск учора выклаў у Х згенераванае АІ відэа з вядомымі асобамі, якія дэфілююць па подыуме ў мудрагелістых строях.
Ілан Маск учора выклаў у Х згенераванае АІ відэа з вядомымі асобамі, якія дэфілююць па подыуме ў мудрагелістых строях.
Ілан Маск учора выклаў у Х згенераванае АІ відэа з вядомымі асобамі, якія дэфілююць па подыуме ў мудрагелістых строях.
З самаіроніяй у мільярдэра ўсё як мае быць, паколькі ў «паказе мод» удзельнічае ён сам, ды яшчэ і напаўаголеным. Аднак на некалькі секунд у роліку з’яўляецца Сі Цзіньпін, апрануты ў чырвоны касцюм з мульцяшнымі жоўтымі мядзведзямі, падобнымі да Віні-Пуха. А гэтага персанажа лідар Кітая вельмі не любіць.
High time for an AI fashion show pic.twitter.com/ra6cHQ4AAu
— Elon Musk (@elonmusk) July 22, 2024
У 2013 годзе Сі стаў героем мемаў, у якім яго параўноўвалі з мілнаўскім мішкам. Нагодай паслужыла яго сумеснае фота з тагачасным прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам, якога асацыявалі з Тыграй.
Алюзіі на здымак мадэруюцца ў кітайскай інтэрнэт-прасторы ўжо шмат гадоў, паколькі людзі сталі выкарыстоўваць мядзведзя, каб крытыкаваць або высмейваць Сі, не называючы яго з імені. А для прыніжэння Сі мядзведзя выкарыстоўваюць яго палітычныя праціўнікі — напрыклад, тайванцы летась выпускалі значкі, на якіх чорны мядзведзь, што сімвалізуе іх, б’е па твары жоўтага.
Сам па сабе Віні-Пух у Кітаі не забаронены і нават фігуруе ў мясцовых парках забаў. Але для кітайскіх уладаў відавочна ёсць мяжа, перакрочванне якой у адсылках да мядзведзя можа мець наступствы.
Напрыклад, у 2018 годзе ў Кітаі забаранілі фільм «Крыстафер Робін» і заблакавалі HBO. Напярэдадні на канале выйшла праграма з брытанскім комікам Джонам Оліверам, дзе ён сказаў, што Сі занадта блізка да сэрца прымае паралелі з Віні-Пухам. Зрэшты, не факт, што хтосьці ў Кітаі заўважыць кароткі эпізод у пасце Маска.
Кітай з’яўляецца важным рынкам для Tesla. На гэтую краіну прыпала 22% усёй выручкі аўтавытворцы ў 2023 годзе і 42% усёй выручкі за межамі ЗША.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
C хороший язык для определённых задач
Тролль 146 уровня