Mastercard запусціць платформу для гандлю крыптавалютамі

Кампанія запусціць сэрвіс Crypto Source для гандлю крыптавалютай з прывязкай да банкаўскіх рахункаў.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў дырэктара Mastercard па лічбавых тэхналогіях Ёрна Ламберта, сэрвіс будзе запушчаны на пачатку наступнага года ў рамках пілотнай праграмы ў ЗША, Ізраілі і Бразіліі. «Ёсць шмат спажыўцоў, якія сапраўды зацікаўленыя ў крыптавалютах. Яны пачуваліся б нашмат больш упэўнена, каб іх банкі давалі гэтыя паслугі», — заявіў Ламберт.

Mastercard возьме на сябе рэгуляванне пытанняў бяспекі і адпаведнасці заканадаўству ў працэсе транзакцый. Часцяком амерыканскія банкі пазбягаюць дзеянняў з пэўнымі крыптавалютамі праз сумненні ў бяспецы транзакцый. Кампанія запэўніла, што яны будуць адпавядаць патрабаванням AML (супрацьдзеянне адмыванню грошай) і KYC (верыфікацыя кліента).

Европейские криптобиржи прекращают обслуживание россиян из-за восьмого пакета санкций ЕС 
По теме
Европейские криптобиржи прекращают обслуживание россиян из-за восьмого пакета санкций ЕС
Курсы криптовалют падают после кражи токенов Binance на $568 млн
По теме
Курсы криптовалют падают после кражи токенов Binance на $568 млн
ЕС запретил криптокошельки россиян и обслуживание их криптоактивов
По теме
ЕС запретил криптокошельки россиян и обслуживание их криптоактивов

Читать на dev.by