Mastercard укараніла АІ, які павысіць выяўленне махлярства да 300%
Плацежная сістэма запусціла мадэль генератыўнага штучнага інтэлекту Decision Intelligence Pro, якая дазволіць адсочваць падазроныя транзакцыі і вызначаць іх законнасць.

Прэзідэнт бізнэс-падраздзялення па кібербяспецы і выведцы Mastercard Аджай Бхала заявіў, што новае рашэнне — гэта запатэнтаваная рэкурэнтная нейронная сетка, якую стварыла з нуля каманда па кібербяспецы і барацьбе з махлярствам.
«Мы выкарыстоўваем мадэлі-трансформеры, якія, па сутнасці, дапамагаюць атрымаць моц генератыўнага АІ. Усё гэта было створана ўласнымі сіламі, у нас ёсць усе віды даных з экасістэмы. Дзякуючы характару нашай дзейнасці мы бачым усе даныя аб транзакцыях, якія паступаюць да нас з экасістэмы», — растлумачыў Бхала.
Алгарытм Mastercard навучаны на даных прыкладна 125 мільярдаў транзакцый, якія штогод здзяйсняюцца ў аплатнай сетцы. Мадэль выкарыстоўвае гісторыю наведванняў гандлёвых пунктаў трымальнікам карты ў якасці падказкі, ці з’яўляецца бізнэс месцам, куды з большай верагоднасцю накіруецца пакупнік.
Затым алгарытм генеруе шляхі праз сетку Mastercard, каб ацаніць варыянты. Вышэйшы бал у ацэнцы будзе адпавядаць мадэлі звычайных паводзін, якую чакаюць ад трымальніка карты, ніжэйшы бал — па-за межамі гэтай мадэлі. Працэс займае ўсяго 50 мілісекунд.
Тэхналогія дазволіць фінансавым установам лепш выяўляць махлярства ў сярэднім на 20%. У некаторых выпадках узровень выяўлення махлярства павысіўся на 300%. Кампанія чакае, што алгарытм дазволіць банкам зэканоміць да 20% выдаткаў на ацэнку незаконных транзакцый.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Интересно на сколько поднимется процент ошибок и проблем у пользователей карт 😐
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 лютага 2024, 14:50
написано же: на 300% :)))
🤣🤣