З'явіўся першы рэкламны ролік, цалкам зняты АІ
Вытворца літаграфічных сканараў для паўправаднікоў кампанія ASML паказала «першы рэкламны фільм», які створаны штучным інтэлектам.

Ролік называецца «Стоячы на плячах гігантаў» — гэта адсылка да выказвання Ісаака Ньютана: «Калі я бачыў далей за іншых, то таму, што стаяў на плячах гігантаў». Відэа было створанае з дапамогай мадэляў Midjourney і алгарытмаў RunwayAI з мінімальным умяшаннем людзей у працэс мантажу і рэдагавання — супрацоўнікі толькі складалі тэкставыя падказкі.
У ASML прызналіся, што больш за ўсё цяжкасцяў паўстала з эпізодам Ньютана. Для стварэння самай складанай сцэны камандзе аператараў спатрэбілася больш за 20 спробаў, каб правільна яе прайграць. Мадэль згенеравала больш за 9800 кадраў, перш як вынік палічылі здавальняючым.
Усяго былі сфармуляваныя 1963 падказкі для 7852 выяў. Выявы былі адрэдагаваныя і адмаляваныя на больш як 900 камп’ютарах. Рэндары апрацавалі з дапамогай RunwayAI. Агульная колькасць кадраў склала 25 957 штук па 1000 Мбайт на кожны.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.