«Калегі, хтось з вас прапанаваў мне секс за грошы». Вялікая каманда доўга шукае працу, сабралася шмат інсайдаў пра рынак працы
Вось што былыя максбітаўцы даведаліся пра беларускі рынак працы за пяць месяцаў пошукаў.
Вось што былыя максбітаўцы даведаліся пра беларускі рынак працы за пяць месяцаў пошукаў.
Мы ўжо расказвалі пра тое, як былая каманда Maxbit перажыла няпростае лета. З таго часу мала што змянілася: людзі па-ранейшаму абмяркоўваюць лёс заробакў і адпускных, а таксама асаблівасці падаткаабкладання грошай, якія ўдалося атрымаць праз суд. Многім усё яшчэ не вярнулі адабраную тэхніку (або вярнулі толькі рабочую, напрыклад), а спробы знайсці ў гэтым працэсе нейкую сістэму таксама аказаліся дарэмнымі.

Цікава, што частка былых максбітаўцаў дасюль застаецца ў штаце — яны не пагадзіліся звольніцца на ўмовах кампаніі з мінімальнымі выплатамі.

Мяркуючы па ўсім, навыкі ліквідатараў фінансавай падушкі застаюцца запатрабаванымі сярод многіх былых максбітаўцаў. Некаторыя з іх актыўна займаюцца pet-праектамі ды інхаус-распрацоўкай і просяць калег ставіць высокія ацэнкі сваім праграмам у вэб-сервісах накшталт App Store.

"Наколькі мне адпісаліся розныя людзі, у "S" не праца, а катарга за капейкі. Там сапраўды ўмовы, мякка кажучы, зусім нядобрыя. Я такога даўно не сустракала, за апошнія 5 гадоў. Але яны прыслалі мне офер… Я ўжо адмовілася ад двух да гэтага, таму нават не ведаю, можа і давядзецца прыняць. Але калі каму патрэбны QA, напішыце мне, трэба нармальная праца.
Пра якую наогул будучыню гаворка, калі заробак не пакрывае выдаткі на ежу і лекі. Гэта папросту нейкае дно.
T-банк быў добры, але я не прайшла 8-ы этап, не знайшлі пасуючы праект. Трэба вучыцца шыць або класці плітку, не ведаю. А жарты пра агарод ужо не здаюцца такімі смешнымі".
"Ой, там, кажуць, жах, і лепш не ісці + глупства з вакансіямі. Знаёмая адгукалася ў сакавіку на qa manual, у вакансіі ні слова пра аўтаматызацыю, але яна агучыла свае навыкі з аўтаматызацыі на пітоне. Адмовілі праз адсутнасць вопыту ў аўтаматызацыі. <…> Не адказваеш на пытанні па аўтаматызацыі на суразмоўі на мануальшчыка — бан. Кажаш, што захапляешся аўтаматызацыяй, таму што ў вакансіі напісана, што будзе плюсам — бан".
"Не працаваў, але за 4 месяцы назірання:
1. Адна і тая ж вакансія скакала з сеньёра да джуна++ (!)
2. Размяшчаліся дублікаты, у адзін мяне запрашалі, у другім адмаўлялі.
3. Учора адмовілі зноў. Той жа чалавек [які запрашаў]. Калі ў іх такі бардак у кадрах, што казаць пра працэсы ў фінтэх-праектах?"
Разброс варыянтаў уражвае: ад даследчыкаў мінскіх сметнікаў да грузчыкаў, кур’ераў, барыстаў і плітачнікаў.
"Я сёння чула пад падʼездам, што грузчык зарабляе 1200$. А мне як эканамісту прапануюць вакансіі за 700$…"
"Так у лісіцы абяцаюць кур’ерам на ўласным аўто ад 5К бунаў да 8. Пісалі, што чыстымі".
"Мала тут праўды. Я цяпер катаюся ў інтэрнэт-краме на сваім аўто. Кропка каштуе 7 руб. Выходжу, калі мясцовыя кіроўцы не дадуць рады. У цэлым калі катаць ад 15 замоваў, то працуючы з 17 да 22 кожны дзень — 2 300 BYN, і гэта стаўка па горадзе адна з самых высокіх. Вышэй ёсць у 21 стагоддзі — 10 BYN, але там машына зламаецца праз пару месяцаў.
У лісіцы ёсць кошт гадзіны і нешта там за замову. 5к там дакладна няма, у цэлым усюды цяпер кантралююць, каб у межах 2 000 быў даход. Тут дзе я катаюся адкрыта даюць папрацаваць прыкладна на 1 500 — 1 800. Ну калі хто з мясцовых там захварэў і машыны раптам паламаліся — то я магу пабаляваць месяц і зарабіць ад 2 500. + замовы на фрылансе бяру. У выніку нітка да ніткі бывае, што і на нармальны заробак за месяц набярэцца.
А бывае і фрылансу няма і замоваў у краме не даюць. Тады зʼяўляюцца думкі паспаборнічаць з бамжамі за сметнік каля еўрыка".
— "Хтось разглядаў працу барыстам?"
— "Ага, але я пайшла на іншую падпрацоўку))) На барысту ўсе хочуць кантракт на год або два".
"Ёсць такі чувак як Штрэбух, ён па сметніках лазіць і ў цэлым даход з гэтага мае. Праўда гэта сметнікі Піцера, але можа і ў нас працуе…"
— "А попыт на плітачнікаў сапраўды расце, без жартаў".
— "Не сказаў бы. У Тhread многія плітачнікі пішуць, што хочуць сысці ў АйЦі".
— "Памяняемся індустрыямі, нармальна".

"<…> Прыйшла я аднойчы на суразмоўе на адно прадпрыемства інжынерам. Ідэальна пасавала ім паводле навыкаў, вопыту ды інш. Усё ішло выдатна, кіраўніку спадабаліся мае навыкі. Праз хвілін 40 шпацыраў па цэхах кіраўнік перадумаў мяне браць. Ён вырашыў, што калі возьме ў штат адзіную жанчыну на калектыў з 300 чалавек, гэта ўскладніць працу. Мне прамым тэкстам адмовілі праз пол і праз тое, што я буду адцягваць рабочых ад іх задач. Вось так вось, дарэмна ехала".
"Дарэчы, калі табе за 30 і ёсць ІТ-вопыт у рэзюмэ, то часта адмаўляюць на «простых» працах — лічаць, што ты ў іх часова".
"Мяне так у краму аўтазапчастак не ўзялі".
"Гэта так. Мне мой сябар барыста так і казаў. Што прасцей узяць малога студэнта, чым 30+ чувака, які можа яшчэ і мець пытанні або знікне ў любы час".
"Калегі, мне хтось ананімна напісаў з прапановай спаць з ім за грошы. Прашу не прабіваць дно. Гэта ж п*здзец. Жыццё складанае, разумею, але шпіталізацыя ў псіхіятрыю ў нас бясплатная ў краіне. Звярніцеся за лячэннем, калі ўзнікаюць такія ідэі.
Уявіце, ён яшчэ і спрабаваў высветліць у мяне, які ў мяне стан справаў. Тыпу, ці ёсць сваякі ды іншае. Я не адказвала на асабістыя пытанні. Здаецца, думаў, маўляў, была б сірата з маленькай вёскі з крэдытамі і без даху над галавой, былі б шанцы схіліць.
Гэта так агідна і амаральна".
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.