Юрый Мельнічак: «Нам не трэба будзе столькі праграмістаў»

ІТ-прадпрымальнік і венчурны інвестар Юрый Мельнічак стаў госцем начнога шоу эканаміста Сяргея Чалага. Там ён закрануў тэму AI, канкурэнцыі ў ІТ і попыту на праграмістаў.

58 каментарыяў

— Мае сябры з Google кажуць, што прадукцыйнасць іх працы вырасла ўдвая. То-бок праграмісты, якія ёсць, могуць стварыць у два разы больш праграмных прадуктаў. І ёсць чаканні, што за наступныя дзесяць гадоў рост будзе ў 10 разоў. Пытанне, а ці будзе эластычны попыт? Ці будзе нам трэба ў 10 разоў больш праграмных прадуктаў?

На думку Мельнічка, «каб у гэтага быў вялікі эканамічны эфект, трэба, каб таксама моцна вырасла спажыванне…» Аднак, паводле яго ацэнак, спажыванне можа вырасці «максімум у два разы». З чаго Мельнічак робіць выснову: «Нам не трэба будзе столькі праграмістаў».

Паводле слоў ІТ-прадпрымальніка, на сітуацыю ў галіне вялікі ўплыў аказвае AI.

— За кошт павелічэння прадукцыйнасці праца ў ІТ становіцца больш канкурэнтнай. Але ад гэтага выйграюць не тыя, хто разумее, як зрабіць прадукт, а які канкрэтна прадукт зрабіць…

Калі хтосьці хацеў зрабіць праграмны прадукт і не ведаў, як наймаць праграмістаў, то цяпер такі час, калі праграмістаў можна не наймаць.

Как Мельничек и Матвеенко делают точный (наконец-то!) прогноз погоды. Пока на час и километр
По теме
Как Мельничек и Матвеенко делают точный (наконец-то!) прогноз погоды. Пока на час и километр
Мельнічак хоча наняць тых, ад каго пазбавіўся Apalon
Па тэме
Мельнічак хоча наняць тых, ад каго пазбавіўся Apalon

Читать на dev.by