Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta і Google больш не дамінуюць на рынку інтэрнэт-рэкламы ў ЗША

Meta і Google упершыню ад 2014 года страцілі дамінуючую пазіцыю на рынку лічбавай рэкламы, піша Financial Times. Дуаполію пахіснулі канкурэнты, уключна з Amazon, TikTok, Microsoft і Apple.

Пакінуць каментарый

Meta і Google упершыню ад 2014 года страцілі дамінуючую пазіцыю на рынку лічбавай рэкламы, піша Financial Times. Дуаполію пахіснулі канкурэнты, уключна з Amazon, TikTok, Microsoft і Apple.

Паводле падлікаў аналітыкаў Insider Intelligence, доля двух ключавых гульцоў у агульнай рэкламнай выручцы ў ЗША да канца года ўпадзе на 2, 5 п. п. да 48, 4%.

Паказчык зніжаецца ўжо пяць гадоў запар — на піку ў 2017 годзе ён дасягаў 54,7% і, паводле прагнозаў, у 2024-м скароціцца да 43,9%. У цэлым па планеце доля дзвюх кампаній знізілася за год на 1 п. п. да 49,5%.

Meta і Google знаходзяцца пад пільнай увагай рэгулятараў ЗША і Еўропы: іх крытыкуюць за антыканкурэнтныя практыкі і прасоўванне ўласных прадуктаў на шкоду альтэрнатыўным. Разам з тым Amazon і Apple пашыраюць каманды, якія займаюцца рэкламай. Netflix разам з Microsoft збіраецца запусціць новы тарыф, які будзе даступнейшым за кошт размяшчэння рэкламы.

Марк Цукерберг вінаваціць у падзенні рэкламнай выручкі рост папулярнасці кітайскага відэасэрвісу TikTok, а таксама Apple і новаўвядзенні ў частцы прыватнасці, якія былі ўведзеныя ў адной з версій iOS: карыстальнікі цяпер павінныя даваць актыўную згоду на трэкінг, які павышае эфектыўнасць падбору аб’яў, а значыць і даходы Meta. Стваральнік Facebook таксама абвінавачвае Apple у манапалізме і падаўленні інавацый. Акцыі Meta за апошнія 15 месяцаў страцілі амаль 2/3 кошту.

На чём ИТ-гиганты зарабатывают свои миллиарды
На чём ИТ-гиганты зарабатывают свои миллиарды
По теме
На чём ИТ-гиганты зарабатывают свои миллиарды

Google ад новаўвядзенняў Apple пацярпела менш, паколькі таргетуе рэкламу на запыты, якія ўводзяцца карыстальнікамі ў яе пашукавік. Тым не менш Apple мае свой аналаг Google Карт, пашукавік на айфонах, і, на думку экспертаў, у будучыні яе рэкламны бізнэс зможа скласці канкурэнцыю Google. Акрамя таго, у яе ёсць аўтарытэт і давер спажыўцоў, якія могуць даць ёй перавагу.

Рэкламныя даходы Apple выраслі ад $2,2 млрд у 2018 годзе да больш як $7,5 млрд — у гэтым. Гэта толькі 1,2% сусветнага рынку, але больш, чым у Snapchat і Pinterest разам узятых. Паводле прагнозаў, у 2026 годзе лічба можа вырасці да $30 млрд. У верасні FT даведаўся, што Apple хоча амаль удвая павялічыць штат у падраздзяленні лічбавай рэкламы, якое імкліва развіваецца.

Увольнения минус 90% выручки поломанные планы: проблемы с рекламой у Facebook ударили по клиентам
Увольнения, минус 90% выручки, поломанные планы: проблемы с рекламой у Facebook ударили по клиентам
По теме
Увольнения, минус 90% выручки, поломанные планы: проблемы с рекламой у Facebook ударили по клиентам

Як адзначаюць эксперты, Amazon і іншыя рытэйлеры ўсвядомілі, што могуць зарабляць на велізарных масівах даных пра сваіх спажыўцоў — прычым яшчэ больш, чым на продажы ўласна тавараў анлайн. Кампанія пачала рашуча прабівацца на рынак лічбавай рэкламы ў 2015-м. І калі тады яе рэкламныя даходы складалі менш за $1 млрд, то паводле вынікаў гэтага года маюць дасягнуць $38 млрд.

У Insider Intelligence лічаць, што ў 2023 годзе рэкламны бізнэс Google і Meta ў ЗША вырасце толькі на 3% і 5% адпаведна. Для Amazon прагназуюць 19%-ны рост, для Apple — 26%, для Spotify — 30%, для TikTok — 36%, а для Walmart — 42%.

Новы сэрвіс рассылае рэкламныя смскі наведвальнікам сайтаў нават калі яны не пакідалі нумара тэлефона
Новы сэрвіс рассылае рэкламныя смскі наведвальнікам сайтаў, нават калі яны не пакідалі нумара тэлефона
Па тэме
Новы сэрвіс рассылае рэкламныя смскі наведвальнікам сайтаў, нават калі яны не пакідалі нумара тэлефона

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.