Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta і Microsoft просяць ЕС адхіліць новую палітыку App Store

Кампаніі раскрытыкавалі новую палітыку App Store як «зламыснае выкананне» еўрапейскага закона «Аб лічбавых рынках» (DMA).

1 каментарый
Meta і Microsoft просяць ЕС адхіліць новую палітыку App Store

Кампаніі раскрытыкавалі новую палітыку App Store як «зламыснае выкананне» еўрапейскага закона «Аб лічбавых рынках» (DMA).

Цяпер Meta і Microsoft працуюць з еўрапейскімі чыноўнікамі, дамагаючыся скасавання прапаноў Apple і стварэння больш выгадных умоў для распрацоўшчыкаў. «Першапачатковыя крокі, прапанаваныя Apple, не дазваляюць нам стварыць значную альтэрнатыву адзінай краме, даступнай на найбуйнейшых у свеце гульнявых платформах, то-бок на мабільных тэлефонах. Таму мы працягнем працаваць з органамі рэгуляцыі, каб адкрыць гэтую магчымасць», — заявіў кіраўнік гульнявога падраздзялення Microsoft Філ Спенсер.

У Microsoft падкрэслілі, што «новая палітыка Apple — крок у няправільным кірунку». Пра гэта ж сказаў кіраўнік Meta Марк Цукерберг: «Не думаю, што Apple будзе мець для нас хоць якое значэнне — улічваючы, як яны гэта рэалізавалі, я быў бы вельмі здзіўлены, калі б нейкі распрацоўшчык вырашыў пайсці ў альтэрнатыўныя крамы праграм, якія ў іх будуць. Яны зрабілі гэта настолькі цяжкім і гэта настолькі супярэчыць мэтам нормаў ЕС, што хоць каму, уключаючы нас, будзе вельмі складана сур’ёзна разглядаць тое, што яны там робяць».

Apple плануе дазволіць распрацоўшчыкам прадаваць свае праграмы па-за App Store і карыстацца іншымі плацежнымі сістэмамі. Аднак новыя ўмовы такія, што падобныя рашэнні стануць для распрацоўшчыкаў нявыгаднымі. ЕС можа накласці на кампанію велізарны штраф за невыкананне патрабаванняў закона. Верагодней, еўрапейскі рэгулятар адкіне прапановы Apple і запатрабуе новы праект палітыкі App Store.

Epic Games абвінаваціла Apple у сабатажы рашэння суда: вялізныя камісіі ў App Store засталіся
Epic Games абвінаваціла Apple у сабатажы рашэння суда: вялізныя камісіі ў App Store засталіся
Па тэме
Epic Games абвінаваціла Apple у сабатажы рашэння суда: вялізныя камісіі ў App Store засталіся
«Гэта фарс і вымаганне»: Spotify выступіла супраць зменаў у App Store
«Гэта фарс і вымаганне»: Spotify выступіла супраць зменаў у App Store
Па тэме
«Гэта фарс і вымаганне»: Spotify выступіла супраць зменаў у App Store
Apple спрабуе пераканаць ЕС што ў яе цэлых пяць App Store
Apple спрабуе пераканаць ЕС, што ў яе цэлых пяць App Store
Па тэме
Apple спрабуе пераканаць ЕС, што ў яе цэлых пяць App Store

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

не позволяют нам создать значимую альтернативу единственному магазину, доступному на крупнейших в мире игровых платформах, то есть на мобильных телефонах. Поэтому мы продолжим работать с регулирующими органами, чтобы открыть эту возможность

В переводе на человеческий: "не получается у нас отжать чужой рынок, будем лоббировать дальше".