Meta, IBM і яшчэ 50+ арганізацый стварылі новы АІ-альянс

IBM і Meta сумесна больш як з 50 іншымі кампаніямі, даследчымі арганізацыямі і ВНУ з розных краін стварылі новую групу пад назвай AI Alliance, якая будзе займацца падтрымкай адкрытых інавацый і распрацовак у сферы штучнага інтэлекту, а таксама імкнуцца знізіць рызыкі, звязаныя з тэхналогіяй.

Пакінуць каментарый

Альянс засяродзіцца на адказнай распрацоўцы АІ, уключаючы неабходныя для гэтага інструменты бяспекі. Удзельнікі маюць намер працаваць на павелічэнне колькасці оўпэнсорсных АІ-мадэляў у процівагу прапрыетарным сістэмам, якім аддаюць перавагу некаторыя кампаніі, а таксама распрацоўваць новае апаратнае забеспячэнне і супрацоўнічаць з навукоўцамі-даследчыкамі.

Прыхільнікі адкрытага АІ лічаць гэты падыход найбольш эфектыўным для стварэння комплексных АІ-сістэм, паколькі так больш людзей змогуць скарыстацца напрацоўкамі і будаваць на базе іх інавацыйныя прадукты. На працягу апошніх месяцаў Meta выкладвала ў свабодны доступ уласныя вялікія моўныя мадэлі, якія ляжаць у аснове АІ-чат-ботаў.

У далейшым альянс плануе стварыць кіроўны орган і тэхнічную наглядную камісію. Сярод удзельнікаў групы — такія кампаніі, як Oracle, AMD, Intel і Stability AI, а таксама ўніверсітэты ЗША, Лондана і Токіа. А вось OpenAI, якая заяўляе аб прыхільнасці адкрытасці ў сваёй назве, у доўгім спісе няма.

Чат-боту Amazon менш за тыдзень, а ён ужо «галюцынуе» і злівае каардынаты дата-цэнтраў кампаніі
Па тэме
Чат-боту Amazon менш за тыдзень, а ён ужо «галюцынуе» і злівае каардынаты дата-цэнтраў кампаніі
Meta распустила команду по безопасности ИИ 
По теме
Meta распустила команду по безопасности ИИ

Читать на dev.by