Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta выкарыстоўвае распазнаванне твараў для барацьбы з ашуканцамі і спрашчэння доступу да акаўнтаў

Кампанія тэсціруе тэхналогію распазнавання твараў для выяўлення ашуканскай рэкламы з выкарыстаннем знакамітасцяў і спрашчэння аднаўлення акаўнтаў, доступ да якіх быў заблакаваны або згублены.

Пакінуць каментарый
Meta выкарыстоўвае распазнаванне твараў для барацьбы з ашуканцамі і спрашчэння доступу да акаўнтаў

Кампанія тэсціруе тэхналогію распазнавання твараў для выяўлення ашуканскай рэкламы з выкарыстаннем знакамітасцяў і спрашчэння аднаўлення акаўнтаў, доступ да якіх быў заблакаваны або згублены.

Meta абвясціла аб пашырэнні тэсціравання тэхналогіі распазнавання твараў. Віцэ-прэзідэнтка кампаніі па палітыцы кантэнту Моніка Бікерт падкрэсліла, што новая тэхналогія палепшыць існыя меры супраць махлярства. У прыватнасці, гаворка ідзе аб аўтаматычнай праверцы рэкламы з выкарыстаннем алгарытмаў машыннага навучання.

Паводле слоў Бікерт, зламыснікі часта выкарыстоўваюць выявы знакамітасцяў для стварэння так званых «celeb-bait» аб’яў, якія прыцягваюць карыстальнікаў і перанакіроўваюць іх на ашуканскія сайты. Адрозніць такія ашуканскія аб’явы ад легітымных, якія выкарыстоўваюць вобразы знакамітасцяў, бывае няпроста, паколькі яны часта імітуюць рэальныя рэкламныя кампаніі.

Meta падкрэслівае, што гэтая тэхналогія ўжываецца выключна для барацьбы з ашуканскай рэкламай. Усе даныя, атрыманыя ў часе праверкі, неадкладна выдаляюцца, незалежна ад таго, ці было выяўленае супадзенне. Тэхналогія не выкарыстоўваецца для іншых мэтаў, запэўніла кампанія.

Кампанія таксама мае намер выкарыстоўваць тэхналогію распазнавання твараў для выяўлення падробленых акаўнтаў знакамітасцяў. Такія профілі часта выкарыстоўваюць ашуканцы для прасоўвання фэйкавых інвестыцыйных прапаноў або розыгрышаў, накіраваных на крадзеж асабістых даных або грошай карыстальнікаў.

Акрамя барацьбы з ашуканцамі, Meta тэсціруе распазнаванне твараў для аднаўлення доступу да акаўнтаў, якія былі заблакаваныя або ўзламаныя. Карыстальнікі могуць запісваць відэасэлфі, якое потым будзе апрацаванае тэхналогіяй і супастаўленае з профілем на Facebook або Instagram для пацверджання асобы.

Meta сцвярджае, што відэсэлфі шыфруюцца і захоўваюцца ў бяспечным месцы, а атрыманыя даныя выдаляюцца адразу пасля іх апрацоўкі. Кампанія адзначае, што падобны метад ідэнтыфікацыі падобны да функцыі Face ID, якая выкарыстоўваецца на iPhone. Тэсціраванне тэхналогіі не праводзіцца ў Вялікабрытаніі і ЕС, дзе дзейнічаюць строгія правілы абароны даных.

Meta заблакавала акаўнты якія адсочваюць самалёты Маска Гейтса і Тэйлар Свіфт
Meta заблакавала акаўнты, якія адсочваюць самалёты Маска, Гейтса і Тэйлар Свіфт
Па тэме
Meta заблакавала акаўнты, якія адсочваюць самалёты Маска, Гейтса і Тэйлар Свіфт
X запусціла пашукавік трэндаў Radar
X запусціла пашукавік трэндаў Radar
Па тэме
X запусціла пашукавік трэндаў Radar
Ірландыя прыняла кодэкс бяспекі для відэаплатформаў
Ірландыя прыняла кодэкс бяспекі для відэаплатформаў
Па тэме
Ірландыя прыняла кодэкс бяспекі для відэаплатформаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.