Meta маркіруе сапраўдныя фатаграфіі пазнакай «Зроблена АІ»

Прафесійныя фатографы скардзяцца, што сацсеткі Meta дадаюць да іх здымкаў пазнаку «створана АІ» (Made by AI). Праблема ўзнікла праз недасканалы алгарытм у сацсетках.

1 каментарый

Былы фатограф Белага дома Піт Соўза паведаміў, што спрабаваў выдаліць гэтую пазнаку, але не змог. На яго думку, алгарытм палічыў здымак генератыўным, так як фатограф абрэзаў яго ў софце Adobe і захаваў у фармаце JPEG. Журналісты PetaPixel знайшлі прычыну фальшывага спрацоўвання: пазнака з’яўляецца, калі пры апрацоўцы фатаграфій выкарыстоўваліся праграмы на аснове генератыўнага АІ, напрыклад, Adobe Generative Fill.

Журналісты выдалілі з дапамогай гэтай праграмы плямку на фатаграфіі — і Instagram дадаў да здымка пазнаку, што фатаграфія створаная АІ. Тады здымак адкрылі ў Photoshop, скапіявалі і ўставілі ў дакумент з чорным фонам. Затым файл захавалі і гэты здымак апублікавалі ў сацсетцы — пазнака пры публікацыі не з’явілася. Прадстаўнік Meta Кейт Маклафлін заявіла, што кампанія пераацэніць свой падыход, каб «пазнакі адлюстроўвалі аб’ём АІ пры стварэнні выявы».

У лютым кампанія Meta абвясціла, што напярэдадні перадвыбарнага сезона гэтага года пачне дадаваць пазнакі «Зроблена з дапамогай АІ» да фатаграфій, загружаных у Facebook, Instagram і Threads. У прыватнасці, кампанія заявіла, што будзе дадаваць пазнаку да фатаграфій, згенераваных штучным інтэлектам з дапамогай інструментаў Google, OpenAI, Microsoft, Adobe, Midjourney і Shutterstock. У Adobe існуе ўласны спосаб маркіроўкі генератыўных выяаў Content Credentials.

Былы супрацоўнік Meta падаў у суд, заявіўшы, што яго звольнілі за мадэрацыю кантэнту з Газы
Па тэме
Былы супрацоўнік Meta падаў у суд, заявіўшы, што яго звольнілі за мадэрацыю кантэнту з Газы
Apple не станет выпускать ИИ-функции в ЕС. Мешают строгие законы
По теме
Apple не станет выпускать ИИ-функции в ЕС. Мешают строгие законы
Microsoft вырезала спорную ИИ-функцию Recall из инсайдерских сборок Windows 11
По теме
Microsoft вырезала спорную ИИ-функцию Recall из инсайдерских сборок Windows 11

Читать на dev.by