Meta пачала скарачаць айцішнікаў, тысячы чалавек
У Meta ў сераду пачалася новая хваля скарачэнняў, якая накрые спецыялістаў тэхнічнага профілю, піша CNBC.
У Meta ў сераду пачалася новая хваля скарачэнняў, якая накрые спецыялістаў тэхнічнага профілю, піша CNBC.
У Meta ў сераду пачалася новая хваля скарачэнняў, якая накрые спецыялістаў тэхнічнага профілю, піша CNBC.
Колькі менавіта супрацоўнікаў патрапіць «пад нож», невядома. Крыніцы Vox напярэдадні паведамлялі, што працу ў Meta страцяць каля 4 тысяч.
У сакавіку Meta абвясціла пра планы скараціць 10 тысяч супрацоўнікаў у дадатак да тых 11 тысяч, што былі скарочаныя ў лістападзе. Кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг адзначыў, што новыя скарачэнні пройдуць у тры этапы. Першымі пацярпелі рэкруцёры, іх сталі апавяшчаць пра звальненне адразу ж. Другая хваля мелася закрануць тэхнічных спецыялістаў і прызначалася на канец красавіка, а трэцяя мусіла дакаціцца да бізнэс-сегмента (фінаддзела, юрыстаў, эйчараў) у маі.
Паводле інфармацыі CNBC, сярод скарочаных айцішнікаў апынуліся распрацоўшчыкі софту, UX-распрацоўшчыкі, а таксама распрацоўшчыкі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці.
На навінах пра масавыя звальненні каціроўкі Meta ад пачатку года падскочылі на 81%. Летась кампанія страціла прыкладна 2/3 рынкавай капіталізацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну правильно. Web-monkey в зоопарк 🤣
А когда-то котировки расли, когда больше нанимали :)
Цукеру нужно только себя оставить компания сразу будет стоить овер триллион :)
PS. С 1000-м комментарием меня :)))
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 красавіка 2023, 19:52
Что то опухшие глаза у Цукерберга, видать так экономит на тестировщиках что сам взялся за тестирование своей мета вселенной.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 красавіка 2023, 20:09
Маска с рептилойда сползает.