Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек

Гендырэктар Meta Марк Цукерберг паведаміў у лісце да супрацоўнікаў, што найбліжэйшымі месяцамі працу ў кампаніі страцяць яшчэ 10 тысяч іх калег. Мінулага лістапада Meta звольніла 11 тысяч.

5 каментарыяў

Такім тэхнагігант хоча знізіць выдаткі. Цукерберг адзначыў, што Meta і яе супрацоўнікам трэба рыхтавацца да таго, што «новая эканамічная рэальнасць будзе працягвацца яшчэ шмат гадоў».

Усяму віной, паводле яго слоў, неспрыяльныя вонкавыя ўмовы: працэнтныя стаўкі, якія растуць і прымушаюць кампаніі зацягваць паясы, геапалітычная нестабільнасць, якая расце  і вядзе да валацільнасці, а таксама зарэгуляванасць, якая тармозіць рост кампаній і прыводзіць да павелічэння выдаткаў на інавацыі.

Акрамя гэтага, у рамках плана па дасягненні большай эканамічнасці і эфектыўнасці Meta закрые 5 тысяч пакуль не запоўненых вакансій.

Meta анансавала «год эфектыўнасці» скароціць праслойку менеджараў
Meta анансавала «год эфектыўнасці», скароціць праслойку менеджараў
Па тэме
Meta анансавала «год эфектыўнасці», скароціць праслойку менеджараў

Пад скарачэнне патрапіць частка рэкруцёраў — ім паведамяць пра звальненне ўжо сёння. Да тэхналагічных каманд хваля дакаціцца пры канцы красавіка, а бізнэс-сегмент накрые пры канцы мая.

Таксама Meta працягвае памяншаць праслойку менеджараў сярэдняга звяна і выдаткі на праекты другараднай важнасці. Пра гэта раней казала фінансавая дырэктарка кампаніі Сьюзен Лі. Цукерберг назваў штучны інтэлект, метасусвет і сямейства праграм прыярытэтнымі напрамкамі для інвестыцый і развіцця Meta.

«Рацыянальнейшая арганізацыя будзе хутчэй рэалізоўваць галоўныя прыярытэты. Людзі будуць прадукцыйнейшымі, а іхняя праца будзе прыносіць ім больш задавальнення і аддачы», — напісаў Цукерберг.

Финдиректор Meta подтвердила сокращение проектов и команд на пути к эффективности
Финдиректор Meta подтвердила сокращение проектов и команд на пути к эффективности
По теме
Финдиректор Meta подтвердила сокращение проектов и команд на пути к эффективности
Meta рыхтуе новыя звальненні прыпыніла планаванне бюджэтаў застопарыла працу
Meta рыхтуе новыя звальненні, прыпыніла планаванне бюджэтаў, застопарыла працу
Па тэме
Meta рыхтуе новыя звальненні, прыпыніла планаванне бюджэтаў, застопарыла працу
Як наймалі апошнімі гадамі бігтэхі што цяпер звальняюць тысячамі. І як будзе падаць іх выручка
Як наймалі апошнімі гадамі бігтэхі, што цяпер звальняюць тысячамі. І як будзе падаць іх выручка
Па тэме
Як наймалі апошнімі гадамі бігтэхі, што цяпер звальняюць тысячамі. І як будзе падаць іх выручка

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Этой ерундой заниматься - себя не уважать

Anonymous
Anonymous
1

Всему виной, по его словам... его же ослиное упрямство, стоившее компании охренилиарды денег. В первую очередь - долбёжка лбом в "метавселенную" которая нафиг никому не упала.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
0

К счастью, ему не придётся за это сидеть "сопляком нога-на-ногу закинувшим" 11 лет.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
1

[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] , где что растёт?) 107 вакансий на девбае. В 2019 было несколько тысяч :)
Эти байки ты можешь рассказывать у себя в казарме, другим рабам )

Anonymous
Anonymous
0

О, пополнение в список "ябацек" прибыло.
Давай, нуди дальше про ускорение количества надоев в ПВТ.