Кампанія падала ў суд на Voyager Labs, абвінаваціўшы яе ў стварэнні дзесяці тысяч падробленых акаўнтаў для збору карыстальніцкіх даных.
У пазове, пададзеным у федэральны суд Каліфорніі, пазначана, што Voyager выкарыстоўвала софт для назірання за карыстальнікамі Facebook і Instagram, а таксама Twitter, Youtube, LinkedIn і Telegram. Паводле скаргі, кампанія кіравала больш як 38 тысячамі падробленых акаўнтаў Facebook для збору інфармацыі пра больш як 600 тысяч карыстальнікаў, уключаючы пасты, лайкі, спісы сяброў, фатаграфіі, каментары і інфармацыю з груп і старонак.
Сярод пацярпелых выявіліся супрацоўнікі некамерцыйных арганізацый, універсітэтаў, СМІ, медыцынскіх устаноў, узброеных Сіл ЗША, урадавых устаноў. Расследаванне The Guardian паказала, што кампанія супрацоўнічала з дэпартаментам паліцыі Лос-Анджэлеса ў 2019 годзе і сцвярджала, што можа выкарыстоўваць інфармацыю з сацсетак для прагназавання здзяйснення злачынстваў. Meta папрасіла суддзю назаўжды забараніць Voyager Labs доступ да сайтаў Meta.
У лістападзе 2021 года Facebook адправіла паліцыі Лос-Анджэлеса ліст з патрабаваннем спыніць выкарыстанне фэйкавых акаўнтаў для сачэння ў сацсетках, бо яны з’яўляюцца парушэннем палітыкі кампаніі. Платформа заявіла, што выкарыстанне даных, атрыманых з сацсеткі, для «назірання, уключаючы апрацоўку даных платформы пра людзей, групы або падзеі ў мэтах забеспячэння правапарадку або нацыянальнай бяспекі» забаронена. Meta папрасіла суддзю назаўжды забараніць Voyager Labs доступ да сайтаў Meta.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.