Meta закрые еўрапейцам доступ да сваіх АІ-мадэляў
Кампанія перастане выпускаць мультымадальныя АІ-сістэмы наступных пакаленняў на еўрапейскі рынак праз адсутнасць ясных правілаў рэгулявання галіны.

«Мы выпусцім мультымадальную мадэль Llama найбліжэйшымі месяцамі, але не ў ЕС праз непрадказальны характар еўрапейскага нарматыўна-прававога асяроддзя», — заявілі ў кампаніі. Meta дадала, што еўрапейскія кампаніі не змогуць выкарыстоўваць яе мультымадальныя мадэлі, нават з адкрытай ліцэнзіяй. Фірмы з іншых краін не змогуць прапаноўваць кампаніям з ЕС прадукты і паслугі з выкарыстаннем гэтых мадэляў.
На думку Axios, праблема палягае ў тым, што Meta можа выкарыстоўваць для навучання мадэляў даныя еўрапейскіх карыстальнікаў. Гэта парушае палажэнні Агульнага рэгламенту абароны даных (GDPR). Кампанію ўжо абвінавачвалі ў незаконным масавым зборы даных еўрапейскіх кліентаў. Раней Meta абвясціла, што будзе выкарыстоўваць агульнадаступныя публікацыі ў Facebook і Instagram для навучання будучых мадэляў, аднак сутыкнулася з забаронай ірландскага і брытанскага рэгулятараў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.