Meta адмаўляецца ад прапаноў фултайм-працы
Кампанія пачала адклікаць прапановы фултайм-працы для кандыдатаў, якія ўжо прайшлі адбор у Meta.
Кампанія пачала адклікаць прапановы фултайм-працы для кандыдатаў, якія ўжо прайшлі адбор у Meta.
Кампанія пачала адклікаць прапановы фултайм-працы для кандыдатаў, якія ўжо прайшлі адбор у Meta.
Паводле даных TechCrunch, па меншай меры 20 падпісаных прапаноў працы з поўным графікам былі адкліканыя Meta. «Хаця гэтае рашэнне далося нам нялёгка, яно дазваляе нам заставацца ўдумлівымі, паколькі мы карэктуем наш набор персаналу да 2023 года, каб адпавядаць нашым прыярытэтам», — заявіў прадстаўнік кампаніі.
Раней у кастрычніку мінулага года ў лонданскім офісе кампаніі адклікалі прапановы летняй стажыроўкі 2023 года. У лістападзе адбылося наймаштабнейшае скарачэнне за ўсю гісторыю карпарацыі: былі звольненыя прыкладна 11 тысяч супрацоўнікаў. Нестабільная сітуацыя ў сферы занятасці адбываецца на тле першага ў гісторыі кампаніі зніжэння выручкі, якое адбылося ў другім квартале 2022 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.