Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta выдаткуе пятую частку сваіх грошай на метасусвет налета

Каля 20% выдаткаў Meta у 2023 годзе прыпадуць на падраздзяленне Reality Labs, якая займаецца распрацоўкай метавёрсу. Пра гэта паведаміў тэхнічны дырэктар тэхнагіганта Эндру Босварт.

Пакінуць каментарый

Гэта ненашмат больш за тыя 18%, якія кампанія вылучыла на развіццё тэхналогіі ў 3 квартале. То-бок асноўная частка расходаў па-ранейшаму будзе прыпадаць на праграмы Meta — Facebook, Instagram, WhatsApp і Messenger.

Як піша Bloomberg, каціроўкі Meta за гэты год упалі амаль на 65%. Некаторыя інвестары і аналітыкі крытычна ацэньваюць стаўку Марка Цукерберга на метавёрс. Кампанія між тым масава звальняе штат і скарачае выдаткі на супрацоўнікаў.

Падраздзяленне Reality Labs за студзень–верасень прынесла Meta $9,4 млрд страт. Для параўнання, чатыры згаданыя праграмы прынеслі ёй каля $32 млрд прыбытку.

Босварт таксама адзначыў, што 2022 год выявіўся для Meta складанейшым, ніж чакалася. Ён дадаў, што глабальныя эканамічныя праблемы і дадатковыя складанасці, якія ляглі на плечы ключавога бізнэсу кампаніі, прымусілі навакольных усумніцца ў разумнасці інвеставання ў метавёрс. Тым не менш адмова ад доўгатэрміновых мэт ва ўгоду кароткатэрміновым можа мець «катастрафічныя наступствы», працягнуў ён. Менеджар кажа, што 20% — гэта апраўданыя выдаткі на тэхналогію будучыні, якая дазволіць кампаніі заставацца лідарам у адной з самых канкурэнтных і інавацыйных сфер у свеце.

Meta вырашыла менш выдаткоўвацца на здароўе і дабрабыт супрацоўнікаў — бонусы скарацілі ў 15 разу
Meta вырашыла менш выдаткоўвацца на здароўе і дабрабыт супрацоўнікаў — бонусы скарацілі ў 1,5 разу
Па тэме
Meta вырашыла менш выдаткоўвацца на здароўе і дабрабыт супрацоўнікаў — бонусы скарацілі ў 1,5 разу
Meta рыхтуецца да новых звальненняў? План па непрадукцыйных супрацоўніках павышаны амаль удвая
Meta рыхтуецца да новых звальненняў? План па непрадукцыйных супрацоўніках павышаны амаль удвая
Па тэме
Meta рыхтуецца да новых звальненняў? План па непрадукцыйных супрацоўніках павышаны амаль удвая
Meta звольніла 11 тысяч чалавек — 13% штату
Meta звольніла 11 тысяч чалавек — 13% штату
Па тэме
Meta звольніла 11 тысяч чалавек — 13% штату

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.