Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta павялічыць грашовы бонус супрацоўнікам у 1,5 разу. Але «год эфектыўнасці» цяпер назаўжды

2023 год быў складаным для супрацоўнікаў Meta: кампанія скараціла больш за 20 тысяч чалавек і пастрожыла перфоманс-рэв’ю. Таксама ён быў абвешчаны «годам эфектыўнасці», што азначала зніжэнне выдаткаў і выраўноўванне аргструктуры. Такія меры, відавочна, далі плён, і часткай поспеху Meta вырашыла падзяліць яго з тымі, дзякуючы каму дасягнула.

2 каментарыя

1 лютага Meta справаздачылася за 4 квартал 2023 года. Па яго выніках выручка кампаніі павялічылася на 25%, а прыбытак падскочыў утрая. Таксама яна абвясціла, што ўпершыню выплаціць дывідэнды — па 50 цэнтаў на акцыю. Каціроўкі тэхнагіганта наступнага дня выраслі больш як на 20% да рэкордных значэнняў.

У дзень справаздачы Meta таксама паведаміла супрацоўнікам, што іх гадавыя бонусы за прадукцыйнасць будуць павялічаны ў 1,5 разу ад першапачатковага памеру, расказалі крыніцы Business Insider. Пра вынікі перфоманс-рэв’ю ім паведамяць у гэтым месяцы, выплаты будуць здзейсненыя ў сакавіку.

Meta анансавала «год эфектыўнасці» скароціць праслойку менеджараў
Meta анансавала «год эфектыўнасці», скароціць праслойку менеджараў
Па тэме
Meta анансавала «год эфектыўнасці», скароціць праслойку менеджараў

Памер бонусаў у Meta залежыць ад пасады і ўзроўню супрацоўніка ў іерархіі і звычайна складае 10-20% акладу. Далей гэтая сума павялічваецца ў залежнасці ад рэйтынгу, атрыманага ім на рэв’ю пасля ацэнкі прадукцыйнасці за мінулы год. Зыходзячы з ад таго, наколькі моцна супрацоўнік перасягнуў чаканні кампаніі, бонус можа вырасці на 25%, 65% або нават 150%.

За мінулы год штат Meta паменшыўся на 22%. Між тым беражлівасць, паводле слоў гендырэктара Марка Цукерберга, цяпер стане перманентнай устаноўкай кампаніі. Багацце мільярдэра дзякуючы нядаўняму ўзлёту акцый вырасла на $27 млрд, а па дывідэндах ён атрымае яшчэ $700 млн.

Meta планирует много нанимать в 2024 году. После того как сократила 20+ тысяч
Meta планирует много нанимать в 2024 году. После того, как сократила 20+ тысяч
По теме
Meta планирует много нанимать в 2024 году. После того, как сократила 20+ тысяч
«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы але пакуль атрымваецца не надта
«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы, але пакуль атрымваецца не надта
Па тэме
«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы, але пакуль атрымваецца не надта
Instagram уволил всех технических программных менеджеров — несколько десятков человек
Instagram уволил всех технических программных менеджеров — несколько десятков человек
По теме
Instagram уволил всех технических программных менеджеров — несколько десятков человек

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

Как там метаверс?

-1

Х<>во 🤣