«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы, але пакуль атрымваецца не надта
Ад 5 верасня прыкладна 65 тысяч супрацоўнікаў Meta мусяць прысутнічаць у офісе мінімум тры дні на тыдзень. Наведвальнасць адсочваецца штодня, ухіленне пагражае звальненнем. Але кампанія не ўсё добра прадумала: супрацоўнікам не хапае месца ў офісах і ёсць праблемы з прадукцыйнасцю. «Гэта гармідар», — адклікаецца адзін з супрацоўнікаў Meta наконт рэалізацыі новай палітыкі вяртання ў офісы.

Паводле слоў трох супрацоўнікаў кампаніі, з якімі гутарыў Insider, адная з галоўных праблем — недахоп канферэнц-залаў для камандных нарад. Паводле іх слоў, яна існавала яшчэ ў 2019 годзе да пачатку пандэміі, але і штат у тэхнагіганта тады быў сціплейшым. Цяпер урваць перамоўны пакой наогул немагчыма — не кажучы ўжо пра тое, каб ён быў дастаткова вялікім, каб на пару гадзін змясціць цэлую каманду. А калі і пашанцуе, то большасці, хутчэй за ўсё, прыйдзецца сядзець на падлозе, бо сталы і крэслы ў дэфіцыце.
Калі раней за супрацоўнікамі замацоўвалі працоўныя месцы, то пасля масавай міграцыі на аддаленую працу іх ад гэтых месцаў адмацавалі, і цяпер кампанія практыкуе сістэму «свабодных сталоў», якія трэба браніраваць загадзя. Паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў, зарэзерваваць стол на дастаткова доўгі час немагчыма і яму аднойчы давялося бегаць па розных паверхах у офісе ў Менла-Парку.
Акрамя таго, некаторыя скардзяцца, што ў іх камандах людзі могуць быць замацаваныя за рознымі офісамі. Атрымліваецца, што няма ніякай розніцы, ці працуеш ты ў офісе, ці дома здаля: камунікаваць з калегамі ўсё роўна даводзіцца праз Zoom. Але яшчэ ў дадатак марнаваць час на дарогу.
Meta пагражае звальняць тых, хто не ходзіць у офіс
Прадстаўнік кампаніі падкрэсліў, што ў яе больш за 80 офісаў па ўсім свеце і што яна спрабуе арганізаваць больш працоўных месцаў і прастор для сазвонаў і засяроджанай працы. Ён дадаў, у Meta ёсць спецыяльная сістэма для рэзервацыі сталоў — гэта можна зрабіць загадзя за тыдзень на тэрмін да трох дзён запар.
Тыя, хто прапрацаваў у кампаніі ад паўтара гадоў, могуць падаць заяўку, каб перавесціся на цалкам аддаленую працу, але працэс іх разгляду прасоўваецца вельмі павольна. Крыніцы Insider сцвярджаюць, што так зрабілі ўжо сотні людзей, але адказу пакуль не атрымалі. У кампаніі кажуць, што да гэтага моманту заяўнікі маюць хадзіць у офіс, а ад канца кастрычніка заяўкі будуць пераглядаць штомесяц.
Пры гэтым суразмоўцы выдання адзначаюць, што, нягледзячы на бурчанне, ніхто не звальняецца. Наадварот, людзі старанна працуюць, каб не праваліцца на перфоманс-рэв’ю. Паводле дзейнай сістэмы ацэнкі працоўных, менеджары мусяць залічаць да дзвюх найніжэйшых катэгорый прадукцыйнасці — «тых, каму патрэбная дапамога» і «тых, хто спраўджвае большасць чаканняў» — ад 14,5% да 16,5% падначаленых. Паводле водгукаў, прабіцца ў мінімальную станоўчую катэгорыю «тых, хто спраўджвае ўсе чаканні» вельмі і вельмі складана.
Т.е. каким бы быстрым и производительным ты не был, все равно можешь оказаться в низшей категории просто потому, что другие быстрее и производительнее, а менеджеру нужно выполнять план по категориям.
Ну так себе мотивирует к командной работе. Нет никакого стимула помогать другим. Скорее наоборот лучше мешать им, чтобы они оказались ниже в перфоманс ревью.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.