Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta перастала посціць вакансіі з аддаленай працай

Meta больш не публікуе новых вакансій з магчымасцю працаваць аддалена. Прынамсі пакуль, паведамляе Insider.

Пакінуць каментарый
Meta перастала посціць вакансіі з аддаленай працай

Meta больш не публікуе новых вакансій з магчымасцю працаваць аддалена. Прынамсі пакуль, паведамляе Insider.

Менеджарам, якія ўдзельнічаюць у найманні новых кадраў, забаранілі выкладваць аб’явы з паметкай пра працу аддалена або па-за офісамі кампаніі ў пункце для ўказанні лакацыі.

Такое рашэнне паказвае, што Meta паступова адмаўляецца ад аддаленай працы, да якой ад пачатку пандэміі ставілася станоўча. Іншыя кампаніі, уключаючы Amazon, Apple і Snap, таксама нягледзячы на масавую незадаволенасць вяртаюць супрацоўнікаў у офісы.

Як адзначае Insider, летась Meta замарозіла найманне, а цяпер рыхтуецца да другога раўнда звальненняў, які закране 10 тысяч чалавек. Тым не менш кампанія працягвала наймаць новых супрацоўнікаў апошнімі месяцамі. Цяпер у яе адкрыта каля 300 вакансій па ўсім свеце. Суразмоўцы выдання кажуць, што Meta будзе зноўку наймаць на некаторыя ключавыя пазіцыі пасля таго, як яны вызваляцца падчас скарачэнняў.

30K сотрудникам Amazon сказали что их мнение по поводу удалёнки никого не интересует
30K сотрудникам Amazon сказали, что их мнение по поводу удалёнки никого не интересует
По теме
30K сотрудникам Amazon сказали, что их мнение по поводу удалёнки никого не интересует

Раней са старонкі з вакансіямі Meta зніклі словы пра тое, што ў яе даступныя аддаленыя вакансіі ў ЗША, Канадзе і Еўропе і што з часам будуць з’яўляцца новыя ў новых лакацыях.

Марк Цукерберг заяўляў, што кампанія праводзіла аналіз і прыйшла да высновы, што аддаленыя супрацоўнікі менш прадукцыйныя. Падрабязнасцей пра даследаванне і пра тое, як яно праводзілася, гендырэктар Meta не прывёў. Але сказаў, што інжынеры на пачатку сваёй кар’еры ў сярэднім дэманструюць лепшыя вынікі тады, калі працуюць поплеч з калегамі мінімум тры дні на тыдзень.

Прадстаўнік Meta ў каментары Insider запэўніў, што вакансіі з аддаленай працай перасталі посціць «толькі часова» ў рамках рэарганізацыі, якая праводзіцца. Кампанія адкрыла свае офісы для супрацоўнікаў пасля пандэмійнага перапынку ў сакавіку 2022 года. У той час Цукерберг памяркоўней ставіўся да аддаленай працы і абяцаў, што кампанія працягне прытрымлівацца гнуткага фармату працы.

Таксама Insider паведамляў, што каб прывабіць супрацоўнікаў у офіс, кампанія нават наймала дыджэя. У Meta гэта абверглі.

Meta зрэжа прэміі супрацоўнікам і будзе часцей праводзіць перфоманс-рэвю
Meta зрэжа прэміі супрацоўнікам і будзе часцей праводзіць перфоманс-рэв’ю
Па тэме
Meta зрэжа прэміі супрацоўнікам і будзе часцей праводзіць перфоманс-рэв’ю

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.