Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta паказала нейрасетку для перакладу тэксту і маўлення на 100 моў

Meta выпусціла АІ-мадэль Seamless M4T, якая ўмее хутка і якасна распазнаваць тэкст і маўленне амаль на 100 мовах і выконваць пісьмовы або вусны пераклад.

1 каментарый

Мадэль здольная перакладаць тэкст і маўленне ў тэкст амаль на 100 мовах. Калі на выхадзе патрэбнае вуснае маўленне, выбар моў будзе меншы: маўленне можна перакласці ў маўленне на 36 мовах, а тэкст — у маўленне на 35 мовах.

Таксама Seamless M4T разумее, калі чалавек раптам пераходзіць на іншую мову — дзякуючы гэтаму яна здольная перакладаць людзей, якія ў маўленні змешваюць розныя мовы.

Адрозненне Seamless M4T у тым, што звычайна ў сістэмах вуснага перакладу выкарыстоўваюцца асобныя мадэлі для распазнання маўлення, перакладу тэксту і пераўтварэння тэксту ў маўленне. Seamless M4T — адзіная сістэма, якая выконвае ўсе задачы адразу. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, гэта дазваляе знізіць колькасць памылак, скараціць час перакладу і палепшыць яго якасць.

Seamless M4T распаўсюджваецца па ліцэнзіі Creative Commons і свабодна даступная для АІ-даследчыкаў і перакладчыкаў. Таксама Meta апублікавала датасэт SeamlessAlign, які змяшчае 270 тысяч гадзін маўлення і расшыфраванага тэксту.

Распрацоўшчыкі Stable Diffusion запусцілі АІ-генератар кода
Распрацоўшчыкі Stable Diffusion запусцілі АІ-генератар кода
Па тэме
Распрацоўшчыкі Stable Diffusion запусцілі АІ-генератар кода
Азіятка папрасіла АІ зрабіць са свайго фота «прафесійнае». На выхадзе атрымалася не азіятка
Азіятка папрасіла АІ зрабіць са свайго фота «прафесійнае». На выхадзе атрымалася не азіятка
Па тэме
Азіятка папрасіла АІ зрабіць са свайго фота «прафесійнае». На выхадзе атрымалася не азіятка

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

правильно
идите крутить педали чтоб нейросеть работала