Meta пашырыла налады аватараў для гарнітур Quest

Кампанія дадала магчымасці кастамізацыі аватараў у апошнім абнаўленні гарнітуры віртуальнай рэальнасці.

Пакінуць каментарый

У канструктары аватараў цяпер можна дакладна падабраць неабходнае адценне скуры, валасоў і броваў, дадаць макіяж і размалёўку твару. На апублікаваным Meta скрыншоце відаць паўзункі, якія дапамагаюць выбраць адценне для колеру валасоў. Папярэдняя версія софту Meta Quest дазваляла выбіраць толькі з гатовага набору колераў.

У абнаўленні Quest v57 карыстальнікі атрымалі магчымасць скасоўваць адпраўку графічных паведамленняў у мабільнай і віртуальнай версіях праграмы Quest. Новая функцыя працуе не ва ўсіх краінах. Стужку Explore з падборкай цікавых праграм перайменавалі ў Horizon. Аднак знікла магчымасць трансляцыі відарысаў з гарнітуры Quest у праграму для iPhone.

Meta дамовілася з LG пра выпуск новай мадэлі Quest Pro
Па тэме
Meta дамовілася з LG пра выпуск новай мадэлі Quest Pro
NYT: Meta плануе ўвесці платную падпіску Instagram і Facebook у ЕС без рэкламы
Па тэме
NYT: Meta плануе ўвесці платную падпіску Instagram і Facebook у ЕС без рэкламы
Meta представила Code Llama — ИИ-генератор программного кода
По теме
Meta представила Code Llama — ИИ-генератор программного кода

Читать на dev.by