Meta дазволіць выкарыстоўваць ШІ на тэхсумоўях

Кампанія спрабуе новы варыянт сумоўяў для праграмістаў: цяпер кандыдаты змогуць карыстацца ШІ-асістэнтам падчас тэхнічных інтэрв’ю.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак 404 Media, фармат AI-Enabled Interviews набліжаны да рэальных умоў працы будучых супрацоўнікаў, бо шмат распрацоўшчыкаў штодзённа выкарыстоўваюць ШІ. Такі падыход, лічаць у кампаніі, таксама знізіць эфектыўнасць нячэсных спроб выкарыстаць ШІ для падману на інтэрв’ю.

Зараз Meta шукае сярод сваіх супрацоўнікаў добраахвотнікаў, гатовых выступіць у ролі тэставых кандыдатаў для праверкі новага фармату. Атрыманыя дадзеныя дапамогуць скарэктаваць пытанні і канчаткова сфармаваць увесь працэс сумоўя.

У кампаніі падкрэсліваюць, што актыўна ўкараняюць ШІ для падтрымкі інжынераў у штодзённай працы, таму лагічна даваць такія ж інструменты і саіскальнікам. Больш за тое, Meta плануе пашыраць выкарыстанне ШІ ў рэкрутынгу: аўтаматызаваць праверку кодынгу і падбор пытанняў для інтэрв’ю.

Раней кіраўнік Meta Марк Цукерберг заявіў, што ўжо ў гэтым годзе ШІ можа стаць паўнавартасным «мідл-інжынерам»: «З часам большая частка коду будзе напісана ШІ, а людзі стануць больш творчымі».

Meta злавілі на пірацтве порна для навучання ШІ
Па тэме
Meta злавілі на пірацтве порна для навучання ШІ
ШІ скарачае айцішнікаў, але павышае заробкі астатнім — да 28% у год
Па тэме
ШІ скарачае айцішнікаў, але павышае заробкі астатнім — да 28% у год
Рекрутеры: увлечение ИИ снижает шансы получить работу
Па тэме
Рекрутеры: увлечение ИИ снижает шансы получить работу

Читать на dev.by