Meta неўзабаве адключыць усе акаўнты Oculus
Карыстальнікі павінны да 29 сакавіка імпартаваць свае звесткі з уліковых запісаў Oculus у Meta, затым кампанія адключыць усе акаўнты.

Meta разаслала ўладальнікам VR-гарнітур адпаведныя лісты. Акаўнты Oculus перасталі быць актуальнымі ў 2020 годзе, калі кампанія змяніла правілы выкарыстання гарнітуры. Цяпер карыстальнікі могуць рэгістравацца з дапамогай уліковага запісу ў Facebook. У 2022 годзе дадалі альтэрнатыўную магчымасць стварэння ўліковага запісу Meta.
Магчымасць выкарыстання акаўнтаў Oculus заблакавалі яшчэ ў студзені 2023 года. Для пераносу даных неабходна зарэгістраваць уліковы запіс Meta з тым жа адрасам электроннай пошты, што і ў профілю Oculus. Затым можна будзе атрымаць доступ да ўсіх раней набытых праграм і іншых даных, якія захоўваліся ў старым запісе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Та самая причина по которой я купил себе Valve Index а не окулус